Гісторыя66

Карта гурткоў Грамады і Таварыства беларускай школы ў Гродзенскім павеце. Шукайце сваякоў і продкаў!

Удзельнікі акруговага з’езду Таварыства беларускай школы ў Горадні. 10 красавіка 1927 г.

Партал hrodna.life згадвае, што некалькі дзён таму споўнілася 90 гадоў, як савецкія ўлады перадалі ў склад БССР Гомель і найбліжэйшыя ваколіцы гэтага абласнога горада. Тады гэта падавалася як яскравая дэманстрацыя справядлівай нацыянальнай палітыкі савецкай улады.

Сёння ж мы добра ведаем, што галоўныя заслугі ў гэтым пашырэнні будучай незалежнай Беларусі належаць не бальшавікам, а дзясяткам тысяч беларусаў, якія змагаліся за свае правы ў Заходняй Беларусі. Менавіта заходнебеларусам, якія тады жылі ў складзе Польшчы, савецкая ўлада хацела паказаць: «Паглядзіце, якія мы добрыя, як страемся для Беларусі, вяртаем ёй спрадвечныя беларускія землі, хутка і Смаленск аддамо. Далучайцеся і вы да нас, змагайцеся супраць Польшчы».

У канцы 1926 года па ўсёй Заходняй Беларусі існавалі тысячы гурткоў Беларускай сялянска-работніцкай грамады з больш чым 100 тысячамі сяброў. Гродзенскі павет не быў выключэннем. Гурткі Грамады былі амаль у кожнай вёсцы. Польскія ўлады вельмі баяліся далейшага развіцця гэтай арганізацыі, таму ў пачатку 1927 г. правялі арышы многіх яе лідараў і сяброў. Грамада была разагнана палякамі і з гэтым моўчкі пагадзіліся і савецкія ўлады, бо тысячы беларускіх патрыётаў уцякалі ад польскіх рэпрэсій ў БССР і там былі расстраляныя або загінулі ў сталінскіх лагерах…

1927 год стаў часам найбольш інтэнсіўнага развіцця гурткоў ТБШ у ваколіцах Гродна. Паводле справаздачы П. Сеўрука, напрыканцы гэтага года ў Гродзенскім павеце існавала 54 гурткі арганізацыі з 1167 членамі. Пры гуртках было адкрыта 17 бібліятэк-чытальняў. Вясной-летам 1927 г. жыхары павета падалі ўладам больш чым 1600 дэкларацый на навучанне па-беларуску прыкладна 2200 дзетак, аднак ніводная беларуская школа так і не была польскай адміністрацыяй адчынена.

Аднак і Грамада, і ТБШ пакінулі глыбокі след у памяці нацыі і гісторыі Беларусі. Сёння ёсць магчымасць пабачыць на карце, у якіх вёсках Гродзенскага павета ў 1920-х гг. былі беларускія патрыятычныя арганізацыі. Таксама можна прачытаць прозвішчы і імёны некаторых сяброў гэтых арганізацый. Калі знойдзеце прозвішчы прадзедаў і проста сваякоў — можаце імі ганарыцца, яны змагаліся за тое, каб Беларусь была незалежнай.

Каментары6

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць