Грамадства2727

Даніэль Крутцына: На тэстах беларусы паказваюць лепшыя аналітычныя здольнасці, чым суседнія народы, але дрэнныя камунікацыйныя навыкі

Даніэль Крутцына. Фота satio.by

«Навошта краіне, у якой няма рэформ, элітныя кадры?» Гэтае правакацыйнае пытанне задаў кіраўнічы партнёр Civitta ў СНД, незалежны чалец Назіральнай рады Банка развіцця Беларусі Даніэль Крутцына падчас чацвёртай штогадовай галандска-польска-беларускай канферэнцыі.

Сустрэча экспертаў ў галінах адукацыі і бізнэсу прайшла 13 снежня ў Мінску.

Падчас сёлетняй канферэнцыі «Адукацыя як права чалавека: мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі ў адказ на выклікі XXI стагоддзя» (арганізатары — Цэнтр Астрагорскага, амбасады Польшчы і Нідэрландаў) шмат увагі надалі пытанням бізнэс-адукацыі ў Беларусі. Падчас свайго выступу Крутцына сканцэнтраваўся на ўласных назіраннях, якія тычацца асаблівасцяў беларускіх прафесійных кадраў.

«Мы працуем не толькі ў Беларусі, але таксама ў краінах Прыбалтыкі. У нас ёсць стандартны тэст для ўсёй групы кампаній. Адметна, што ў беларускіх кандыдатаў моцныя аналітычныя здольнасці. Калі са 100 балаў у Прыбалтыцы прэтэндэнты ў сярэднім набіраюць 52 балы, то ў Беларусі — 61. Гэта вялікае дасягненне. Адзін чалавек у Беларусі набраў 98 балаў, што ўвогуле блізка да геніяльнасці, — расказаў Крутцына.

— З другога боку, у беларускіх кандыдатаў дрэнна развітыя камунікацыйныя навыкі. Яны не ведаюць, як выступаць, як фармуляваць і адстойваць уласную думку. Яны не ведаюць, як сябе прадаваць. Усе беларусы, якіх мы нанялі менеджарамі праектаў, маюць замежную адукацыю».

Даніэль робіць выснову, што, мабыць, беларускія ўніверсітэты не ствараюць патрэбную базу для таго, каб быць кансультантам міжнароднага ўзроўню. Ён заўважае і небяспечную тэндэнцыю для Беларусі: кадры, якія ўмеюць сябе прадаць, з’язджаюць у больш прасунутыя краіны.

«Чаго дакладна не хапае ў Беларусі, дык гэта інстытута, які б рыхтаваў элітных кадраў, здольных працаваць на міжнародным узроўні, — даводзіць Крутцына. — Як, да прыкладу, Стакгольмская школа эканомікі ў Рызе. Амаль палова нашых топ-менеджараў у кансалцінг-бізнэсе скончылі менавіта гэтую Школу. З другога боку, можа, гэта і не трэба?

У іншых краінах вялікая пагроза, што, калі нашы хлопцы зробяць працу якасна, то яны і застануцца ў кліента. У Беларусі, акрамя сектара IT, я такой пагрозы ўвогуле не бачу. Вельмі мала кампаній, здольных інтэграваць у сябе добрыя кадры міжнароднага ўзроўню. Навошта краіне, у якой няма рэформ, элітныя кадры? Уявіце, што выпускнік такой школы пайшоў працаваць у дзяржаўную ўстанову з адпаведным заробкам».

Дырэктар Інстытута бізнэсу і менеджменту тэхналогій БДУ, прафесар Уладзімір Апанасовіч у адказ прывёў прыклад Паўднёвай Карэі.

«На маю думку, гэта якраз выратаванне для нашай краіны, — сказаў Апанасовіч. — Давайце зірнём на Карэю. Хто ведаў пра яе 30 гадоў таму? У пэўны момант лідар гэтай краіны вырашыў, што трэба ўсё ўкладваць у адукацыю, у кампетэнцыю людзей. Цяпер Карэя на першых радках рэйтынгаў».

Тым часам начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Міністэрства эканомікі Беларусі Дзмітрый Крупскі мяркуе, што фармальная адукацыя зжывае сябе ў прынцыпе.

«Тэмп змяненняў, якія адбываюцца ў свеце, настолькі хуткі, што нават тыя практыкі, якія выкарыстоўваюцца ў вядучых бізнэс-школах свету, часта не паспяваюць за імі. Я дапускаю, што свет сутыкнецца з тым, калі трэба будзе выкарыстоўваць іншыя спосабы, інструменты навучання. Для мяне, напрыклад, відавочна, што фармальная адукацыя зжывае сябе. Прычым не важна, у прыватных арганізацыях ці дзяржаўных ВНУ. Я добра разумею, што толькі самаадукацыя дазваляе мне падтрымліваць прымальны ўзровень кампетэнцыі. Але гэта мой уласны досвед, ён можа не тычыцца ўсіх», — адзначыў Крупскі.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць