Свет88

Магерыні дапусціла магчымасць аб'яднання ЕС і РФ супраць Трампа

ЕС гатовы працаваць з камандай наступнага прэзідэнта ЗША, аднак не выключае, што ў асобных выпадках магчыма аб'яднанне з РФ з мэтай супрацьстаяць рашэнню амерыканскай адміністрацыі.

Пра гэта заявіла прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Федэрыка Магерыні ў інтэрв'ю The Wall Street Journal.

«Мы гатовыя да ўзаемадзеяння, заснаванага на аналізе таго, дзе нашы інтарэсы супадаюць. Думаю, што ў пераліку глабальных і рэгіянальных канфліктаў і выклікаў мы знойдзем шмат такіх, дзе нашы інтарэсы разыходзяцца, або такіх, дзе мы маглі б выпрацаваць агульны падыход», — сказала яна.

Пры гэтым Магерыні выказала здагадку пра магчымасць сітуацый, калі ЕС мог бы аб'яднацца з Расіяй у выпадку негатыўных крокаў адміністрацыі Трамп.

«Можна знайсці пытанні, у якіх я не здзіўлюся пабачыць еўрапейцаў і расейцаў па адзін бок», — адзначыла яна.

Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі, у прыватнасці, лічыць, што агульныя інтарэсы ў ЕС і РФ могуць быць перш за ўсё ў пытанні захавання дамоўленасцей па ядзернай дамове з Іранам, парушыць якія, магчыма, захоча Трамп пасля афіцыйнага ўступлення на пасаду. Паводле яе слоў, такія дзеянні амерыканскага лідара могуць выклікаць незадаволенасць Расіі, паколькі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін многае зрабіў для таго, каб здзелка адбылася.

Пры гэтым, адзначыла Магерыні, Іран можа быць не адзіным пытаннем, у якім магчыма ўзаемадзеянне РФ і ЕС. У той жа час яна анансавала працяг санкцый супраць РФ праз Украіну, які чакаецца ў найбліжэйшы час.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі на сметніку знайшлі цела забітага немаўляці са шматлікімі ранамі2

«Ну што, як справы?» Ноўтбук загаварыў з мінчуком, калі той ляжаў на канапе3

Пуцін хоча перакрыць Германіі кран з казахстанскай нафтай8

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу10

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?

У мінскай Серабранцы ёсць вялізны аўтамабільны тунэль, пра які не ведаюць нават мясцовыя жыхары. Што за ён?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць