Спорт44

У Беларусі фанатам-хуліганам забароняць наведваць матчы і ўнясуць у адкрытую базу

МУС Беларусі распрацавала і перадало ў Палату прадстаўнікоў папраўкі ў заканадаўства, якія «дазволяць засцерагчы наведвальнікаў фізкультурна-спартыўных збудаванняў і спецыяльна абсталяваных месцаў для заўзятараў ад патэнцыйных правапарушальнікаў». Тэкст законапраекта ёсць у распараджэнні партала TUT.BY.

Фота Максіма Пушкіна, Tut.by

Для заўзятараў-хуліганаў будзе ўведзены новы від пакарання — «адміністрацыйная забарона на наведванне фізкультурна-спартыўных збудаванняў і спецыяльна абсталяваных месцаў для заўзятараў пры правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў». Забарона можа быць распаўсюджана на тэрмін ад трох месяцаў да трох гадоў.

Парушэнне забароны на наведванне спартыўных мерапрыемстваў будзе карацца штрафам у памеры ад 2 да 20 базавых велічынь (ад 42 да 420 рублёў) альбо адміністрацыйным арыштам.

Акрамя таго, усе фанаты, якім будзе забаронены ўваход на матчы і іншыя спартыўныя мерапрыемствы, будуць унесены ў спецыяльную базу. Яна будзе размешчана на сайце МУС у вольным доступе - з яе дадзенымі змогуць азнаёміцца не толькі праваахоўнікі і заўзятары, але і, напрыклад, бацькі або працадаўцы фанатаў.

Нагадаем, у маі гэтага года Міністэрства ўнутраных спраў вынесла на грамадскае абмеркаванне праект паправак у заканадаўства.

Ідэю аб адміністрацыйным забароне на наведванне спартыўных мерапрыемстваў не падтрымалі 49% чалавек. За забарону выступілі 39%, а 11% выказалі меркаванне, што варта «пакінуць існуючы парадак».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя7

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць