Грамадства55

Жонка мытніка Юркойця трапіла ў аварыю па дарозе на суд

Жонка Алеся Юркойця, аднаго з мытнікаў, што праходзяць па справе аб карупцыі на Ашмянскай мытні, трапіла ў аварыю па дарозе на суд.

«Ганна Юркойць ехала на суд у Менск і вылецела зь ледзяной дарогі ў кювет, — паведамляе радыё «Свабода». — Яна пашкодзіла хрыбетнік. Ёй месяц сказалі не ўставаць».

Адвакат Юркойця прасіў у сувязі з гэтым змяніць Алесю меру стрымання. Аднак супраць выступіў пракурор, і суд падтрымаў яго пазіцыю.

У выпадку калі Ганна Юркойць не здольная даглядаць старую свякроўку і траіх дзяцей, суд парэкамэндаваў перадаць іх органам апекі.

Сябры Алеся Юркойця ўпэўненыя, што ён трапіў у турму выпадкова, бо следчы ўжыў прынцып калектыўнай адказнасці.

Большасць мытнікаў Ашмянскай мытні прызналі сваю віну. Юркойць і яшчэ некалькі чалавек віны не прызналі. Яны сцвярджаюць, што хабару не бралі. Следчы мяркуе, што «на лапу» начальнікі размяркоўвалі паміж усімі мытнікамі.

Бізнэсовец, які даваў мытнікам хабар, таксама арыштаваны. Пад ваннай у яго выявілі два мільёны даляраў наяўнымі.

Мытнікі, што прызналіся, атрымлівалі прыкладна па сто даляраў за бесперашкодны пропуск кожнай фуры з кветкамі, што кіравалася з Еўрасаюза ў Расію і Казахстан.

Следства цягнулася вельмі доўга, Юркойць застаецца ў турме ўжо два гады.

Незвычайны момант у тым, што Юркойць беларускамоўны і быў арганізатарам культурнага жыцця ў сябе ў рэгіёне.

Сваёй віны ён не прызнае.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства18

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць