Свет33

У Кангрэсе ЗША заявілі пра супрацоўніцтва Сноўдэна са спецслужбамі РФ

Спецыяльны камітэт палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША па выведцы падрыхтаваў даклад, у якім, у прыватнасці, ідзе гаворка пра тое, што экс-супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША Эдвард Сноўдэн знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі спецслужбамі і прадстаўляе вялікую пагрозу для Вашынгтона, перадае агенцтва Reuters.

Фота REUTERS/Marcos Brindicci

Як стала вядома з рассакрэчаных матэрыялаў дакладу камітэта, прысвечанага ўцечкам, справакаваным Сноўдэнам, Пентагон акрэсліў 13 «праблем з высокай ступенню рызыкі», якія з'явіліся пасля публікацый у прэсе экс-супрацоўніка спецслужбаў.

Кангрэсмены мяркуюць, што, «калі расійскія ці кітайскія ўлады валодаюць доступам да гэтай інфармацыі, амерыканскія войскі будуць падвяргацца большай рызыцы ў любым будучым канфлікце».

Сноўдэн «нанёс велізарную шкоду нацыянальнай бяспецы, і пераважная большасць дакументаў, якія ён скраў, не маюць ніякага дачынення да праграм», якія адносяцца да збору прыватнай інфармацыі, але «яны адносяцца да праграм узброеных сіл, разведкі, а таксама ўяўляюць вялікую цікавасць для праціўнікаў Амерыкі», гаворыцца ў дакуменце.

«Камітэт не знайшоў ніякіх доказаў таго, што Сноўдэн спрабаваў выказаць занепакоенасць з нагоды законнасці або маральнасці разведвальнай дзейнасці ЗША ў размове са службовымі асобамі, кіраўніцтвам ці іншым чынам падчас сваёй працы ў ЦРУ або АНБ», — адзначаецца ў дакладзе.

У чэрвені 2013 года Эдвард Сноўдэн перадаў газетам The Washington Post і The Guardian сакрэтныя дадзеныя, з якіх вынікала, што спецслужбы ЗША праслухоўваюць тэлефонныя размовы і адсочваюць электронную перапіску грамадзян ЗША і лідараў замежных краін. Баючыся пераследу амерыканскіх уладаў, Сноўдэн вылецеў у Ганконг, а пазней у Маскву. У жніўні 2014 года былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў атрымаў трохгадовы від на жыхарства ў Расіі. У ЗША Сноўдэна абвінавачваюць у шпіянажы, на радзіме яму пагражае да 30 гадоў турмы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь24

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць