Эканоміка

«Транснафта» накіравала свае прапановы ў Беларусь наконт росту тарыфаў на транзіт нафты

Расійская «Транснафта» палічыла абгрунтаваным рост тарыфаў па двух ветках найбуйнейшага магістральнага нафтаправода «Дружба», які праходзіць па тэрыторыі Беларусі, але па тарыфах значна меншага памеру, чым прапаноўвае беларускі бок, піша БелаПАН.

«ПАТ «Транснафта» лічыць эканамічна абгрунтаваным павышэнне тарыфаў на паслугі ААТ «Гомельтранснафта Дружба» на 5,8%, а ААТ «Полацктранснафта Дружба» на 11,76%. Пра гэта мы сёння інфармавалі нашых беларускіх калег», — цытуе ТАСС афіцыйнага прадстаўніка кампаніі Ігара Дзёміна.

Паводле яго слоў, у «Транснафты» быў праведзены аналіз прадстаўленых матэрыялаў і падрыхтаваны прапановы па велічыні тарыфаў у 2017 годзе. Гэта было зроблена ў адпаведнасці з дзейнай методыкай змены тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, а таксама па выніках рабочых сустрэч спецыялістаў «Транснафты» з прадстаўнікамі «Полацктранснафта Дружба» і «Гомельтранснафта Дружба».

«Намі таксама было накіравана кожнай з кампаній экспертнае заключэнне па пытанні ўстанаўлення ставак тарыфаў на паслугі, якое ўключае пазіцыю «Транснафты» па дадзеных, выкарыстаных у разліках беларускімі калегамі», — сказаў Дзёмін.

Паводле яго слоў, кампанія 23 снежня накіравала беларускім трубаправодным кампаніям свае прапановы. Беларускі бок павінен адказаць да 25 снежня. «Мы чакаем адказу ад беларусаў. Калі яны не пагодзяцца з нашымі прапановамі, то звернемся ў ФАС Расіі», — адзначыў прадстаўнік «Транснафты».

Раней Беларусь паведаміла «Транснафты» аб намеры павысіць тарыф на транспарціроўку нафты на 20,5%.

У гэтым годзе Беларусь ужо збіралася павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты. Дакумент аб іх павышэнні ў сярэднім на 50% павінен быў набыць моц 11 кастрычніка, аднак напярэдадні, 10 кастрычніка, віцэ-прэм`ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў аб адмене павышэння тарыфаў на транзіт расійскай нафты ў абмен на аднаўленне аб`ёмаў паставак нафты з Расіі.

Згодна з беларуска-расійскімі дамоўленасцямі па вырашэнні нафтагазавага канфлікту да 20 кастрычніка Мінск павінен быў пералічыць 281 млн долараў у якасці запазычанасці за пастаўлены расійскі прыродны газ. Аднак гэтага не адбылося.

Чакалася, што пытанне будзе ўрэгуляваны пасля візіту ў Мінск прэм`ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева 28 кастрычніка, а таксама пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным 22 лістапада ў Маскве.

8 снежня Беларусь ажыццявіла авансавы плацеж за пастаўку расійскага газу. Памер плацяжу, аб`ём і кошт аплачанага газу названыя не былі. Аднак віцэ-прэм`ер РФ Аркадзь Дварковіч у канцы мінулага тыдня завіў, што Расія вярнула гэты плацеж, паколькі чакае поўнай аплаты запазычанасці за газ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў6

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць