Літаратура1818

Вольга Бабкова: «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата — гэта проста космас

Фота Нікі Сандрас.

Мінакі і птушкі ў Аляксандраўскім скверы раней такога дакладна не бачылі. У тэатральную кавярню «Аўстэрыя «Уршуля», што насупраць самага старога мінскага фантана, стаяла чарга. Не бачылі такога і дворнікі з рэзідэнцыі праз дарогу. А калі б дазналіся — здзівіліся. Іх былы «тэатральны калега» сабраў аншлаг.

А мне ўявілася яшчэ постаць у фраку ў вокнах уяўнага палаца Чапскага, праз якія 126 гадоў таму паглядаў мінскі губернскі маршалак Атон Горват на новапабудаваны гарадскі зімовы тэатр. На пабудову гэтага тэатра Горват уклаў немалыя грошы і, напэўна ж, неаднойчы наведваў ягоныя прэм’еры. А ў снежні 2016 года сваю першую кнігу падпісваў у будынку тэатра за столікам кавярні ягоны нашчадак — Андрусь Горват. Мне падаецца, гэта надзвычай цікавай мінскай гісторыяй з шэрагу «вечнага вяртання».

Фота Алены Ляшкевіч: чарга каля Купалаўскага па аўтографы Андруся Горвата, аўтара з вёскі Прудок Калінкавіцкага раёна.

Людзі ішлі і ішлі, Горват падпісваў і падпісваў. Людзі ўсміхаліся і ціха радаваліся (менавіта ціха). Аўтар амаль не падымаў галавы. Але калі ўсё ж падымаў — таксама ціха ўсміхаўся. І зусім не як пераможца.

Фота Жанны Лосевай.

Горват напісаў нечаканую кнігу пра свой Космас. У яго выйшла бліскуча. Дзівосным чынам ён працёр звыклае шкельца для лепшага бачання і падзяліўся з усімі кіслародам.

Віртуальнае грамадства ўжо чакала нешта ад Горвата, а ўсё роўна атрымаўся сюрпрыз. Свежы і яркі. Бо былы бесхацінец, які сядзіць нарэшце ў сваім доме на сінім табурэце, гадуе 333 сланечнікі, дваццаць вішняў, казу ды котку, слухае аднавяскоўцаў у вёсцы і хвоі ў лесе («Лес, калі доўга слухаць ягоны шум, дае парады» — Чэслаў Мілаш), а таксама радыё «Культура», — мастак, думаннік і паэт. Узяў і прыдумаў ідэю дзедавага дома, а пасля зрабіў яе рэальнасцю. 

Калі жыццё даходзіць да нейкай Нетуды, прыадчыняюцца яшчэ адныя дзверы. І нават не адны. Трэба быць чуйным і таленавітым.

Горват — інтраверт, але ў яго ёсць свае прычыны жыць навідавоку і прычыны час ад часу залазіць ва ўнутраны куфар. Бо хованкі, урэшце, — нашая нацыянальная гульня. 

«Кожны беларус мусіць быць партызанам», — напісаў Горват. А самы лепшы беларус — такі, які зрабіў штосьці неймавернае, а пра яго не напісалі ў газеце пры жыцці.

Пра Горвата напісалі. І ён — харошы.

Я ж удзячная Андрусю за слова «Нялюта», якое было прыдумана ў шчаслівую хвіліну — бо сама нарадзілася напярэдадні Нялюты — амаль у апошнюю ноч з зімы на вясну, калі от люты, а от ўжо нялюты.

Каментары18

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў8

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

У Мінску загарэўся дом на рагу Леніна і Карла Маркса1

«А цар жа несапраўдны!» У Расіі нарастае раздражненне Пуціным15

Каля папулярнага вадаёма пад Мінскам утварыўся вялізны затор ВІДЭА

На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу5

«Яндэкс» схаваў на сваіх картах 119 аб’ектаў у Расіі4

На дарозе з Газы ў Ашмяны юнак на Audi ў лоб урэзаўся ў Chevrolet. 15‑гадовая дзяўчына і 17‑гадовы хлопец загінулі10

У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ13

У Слоніме дзеля рэканструкцыі вызвалення горада вызваляюць яго ад дрэў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў8

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць