Мова1414

«Гэта мне неабходна! А гэта — абходна!» Гаворыць дзіця. Сучаснае, менскае

Словы свайго сына Багдана запісала мама Наталька Харытанюк.

З любімага ў занатоўках за Багданчыкам у 2016:

— Што ў цябе ў роце? — спалохана пытаю я, бо мне здалося, што нешта ён сабе запхаў за шчаку.

— Нічога, - спакойна адказвае Багдан. І дадае, зазірнуўшы кудысьці ў сябе: — Нічога — толькі голас.

* * *

Чую голас з іншага пакоя:

— Мам, што трэба рабіць, каб залезці на шафу?

— Эээээ… Нічога! На шафу нельга залазіць!!!

— А што трэба рабіць, калі ўжо залез?

* * *

У 57-ым стары чалавек на ўвесь салон сказаў у тэлефон: «Вот, еду с поліклінікі — аналізы сдавал». Багдан на ўвесь салон яму ў адказ: «А мы ў парк Максіма Горкага — катацца на атракцыёнах».

Гляджу ў акно перад шпацырам і задуменна кажу:

— Там, з аднаго боку, сонечна, а з другога — вецер. Што рабіць?

— Давай пойдзем з таго боку, дзе сонечна, — разрульвае сітуацыю грацыёзна Багдан.

* * *

Упершыню сёлета Багдан заглядзеўся на кветкі.

— Прыгожыя? — радуюся я.

— Так, вось гэтая трошкі падобная да Крушылы, а тая — да Успыша (гэта такія машынкі з мульціка).

* * *

Багдане, пытаю, да каго ты падобны — да мамы ці таты?

Да Максіма, — кажа, не здумляючыся нават. — Мы з ім аднаго росту.

* * *

Добры вечар, дзяўчаты! - кажа Багдан нейкім дзяўчатам 8-10 год у нашым двары.

Добры вечар, — адказваюць здзіўленыя дзяўчаты.

Глядзі, мам, — задаволена кажа мне малы, — я дзяўчат трошкі навучыў роднай мове.

* * *

Калыскі бываюць двух відаў - дзіцячыя калыскі і калыскі дзімаклятыі (гэта яшчэ з перыяду захаплення Данчыкам)

* * *

Пытаю, які касцюм падрыхтаваць да Новага году.

Ніякага не трэба, — заспакойвае мяне Багдан. — У мяне ўжо ёсць адзін. Спартсменскі. Ты лепш сабе падрыхтуй касцюм. Дэйзі.

* * *

Мама, калі ласка, не спявай, — прачула просіць Багдан. — Калі ты спяваеш, мне тааак сумна.

Ой, кажу, а давай я табе вясёлую песеньку пра Train заспяваю?

Не! — падхопліваецца малы. — Калі ты спяваеш пра Train, мне становіцца яшчэ сумней…

* * *

Я так ніколі не буду больш. Вельмі ніколі. Вельмі-вельмі. І гэта не проста словы. Я так лічу. Гэта мая лічылка. (відавочны ўплыў садка).

* * *

Ёсць Ціхі акіян. А ёсць Гучны. Ці, як яго яшчэ называюць — Атлантычны.

* * *

Сутыкнуўшыся з новай суседкай — маленькай — у пад'ездзе, Багдан папярэдзіў яе маму: І я сабе такую дачушку нараджу. Толькі з іншай шапачкай!

* * *

Як будзе «дзядзька ток» па-расейску? — пытае мяне хітра малы.

Ну, дядя ток, — кажу.

Не, заяўляе, ілікліціства! І дадае, з перавагай гледзячы на мяне: мне здаецца, што я ведаю расейскую лепш за цябе!

* * *

- Ну нарэшце, знайшоў, дзе ціпло, — прыгаворвае малы, запаўзаючы да батарыі.

— ЦІпло? Гэта ты па-расейску вучышся гаварыць, так?

— Гэта не я па-расейску гавару, гэта мяне пераклалі.

* * *

Трэніруючы новае слова, пачутае ў садку, Багдан дзеліць цацкі і прыгаворвае:

Гэта мне неабходна, а гэта — абходна…

Каментары14

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Усе навіны →
Усе навіны

Немалая частка літоўскіх грузавікоў, што былі ў Беларусі, вярнулася да працы2

«Гэта не рыба, а кавалак золата». Беларусы абураныя цаной скумбрыі14

Лукашэнка зноў заявіў, што пасінелымі пальцамі за ўладу не трымаецца, але і заўтра не сыдзе20

Лукашэнка даў заданне новаму генпракурору выставіць рахунак адказным за генацыд38

Новым генпракурорам стаў гэбіст Дзмітрый Гара. Раней ён узначальваў Следчы камітэт16

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт12

На фасадзе мінскага гандлёвага цэнтра запусцілі самы вялікі ў краіне экран2

Чацвёра загінулых ад перадазіровак — наркадылеру прысудзілі 24 гады, яго жонцы амаль столькі ж3

Расклад беларускіх набажэнстваў на Каляды ў Польшчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць