Афіша11

Беларускі Сыднэй рыхтуецца да сустрэчы з Папам

Мястэчка Івянец з 18 да 20 ліпеня стане месцам сустрэчы з Папам Бэнэдыктам XVI пры дапамозе тэлемосту з Аўстраліі.

Мястэчка Івянец з 18 да 20 ліпеня стане месцам сустрэчы з Папам Бэнэдыктам XVI пры дапамозе тэлемосту з Аўстраліі.

Моладзь з усяго свету кожныя некалькі гадоў збіраецца ў розных краінах і на розных кантынентах, каб яднацца ў малітве разам з Папам.

Сёлета Сусветны дзень моладзі адбудзецца ў Сіднэі (Аўстралія). З Беларусі ў ёй будзе прымаць удзел група моладзі з некалькіх чалавек на чале з Генеральным вікарыем Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Антоніем Дзям’янкам.

Паколькі ў далёкую Аўстралію змагла паехаць абмежаваная колькасць беларускай моладзі, а ахвотных перажыць Сусветную сустрэчу моладзі разам з Папам Бэнэдыктам XVI у сотні разоў больш, было вырашана арганізаваць свой уласны «беларускі Сіднэй». Ім стала мястэчка Івянец (60 км ад Мінска) на тэрыторыі Мінска‑Mагілёўскай архідыяцэзіі.

«Беларускі Сіднэй» з 18 да 20 ліпеня стане сапраўдным месцам малітвы, радасці і сустрэчы з Папам Бэнэдыктам XVI. Маладыя людзі змогуць сустрэцца з ім з дапамогай тэлемаста, які спалучыць Івянец і Сіднэй. Адбудзецца два прамых уключэнні: у суботу 19 ліпеня а 11.00 гадзіне, калі адбудзецца вігілія разам са Святым Айцом, і а 2.00 гадзіне ўначы 20 ліпеня, калі Папа будзе цэлебраваць урачыстую Літургію, прамовіць казанне, а таксама абвесціць дату і месца правядзення наступнага Сусветнага дня моладзі. Спецыяльна для гэтага будзе ўстаноўлены вялікі светадыёдны экран.

Адметнасцю сёлетняга дня моладзі стане канцэрт з удзелам знакамітых хрысціянскіх музычных калектываў з Польшчы («Arka Noego» i «2 Tm 2, 3») і Беларусі («Небасхіл», «Ave», «Ruach» і інш.). Для яго будзе пабудавана вялікая сцэна і забяспечаны прафесійныя гук і святло.

Кожная дыяцэзія (у Беларусі іх 4) падрыхтавала сваю прэзентацыю. Формы прэзентацый розныя: пачынаючы ад музычнай і заканчваючы візуальнай.

Падчас Міждыяцэзіяльнага дня моладзі ў Івянцы адбудуцца таксама адмысловыя катэхезы. Адну з іх прамовіць да беларускай моладзі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Святую Імшу 19‑га ліпеня а 19.00 гадзіне будзе цэлебраваць кардынал Казімір Свёнтэк, а заключную святую Імшу 20‑га ліпеня — арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Адной з адметнасцяў духоўнай часткі сустрэчы стануць сведчанні, якія прамовіць моладзь з розных дыяцэзій, аб сваім шляху да Хрыста.

На працягу ўсёй сустрэчы спецыяльная група з некалькіх дзесяткаў чалавек будзе сачыць за парадкам. Моладзь будзе забяспечана начлегамі і ежай. Дарэчы, кухняй будуць займацца ваеннаслужачыя з суседняй вайскоўцы

На выпадак неспрыяльнага надвор’я на пляцы каля касцёла пастаўлены два вялікія шатры (кожны прыкладна на паўтары тысячы чалавек).

catholic.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў пра 10 танкераў з нафтай, якія Іран падарыў ЗША6

Супрацоўніка ГУБАЗіКа пасадзілі за карупцыю. У калоніі ён трапіў у адзін атрад з палітычнымі5

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец6

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ2

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?25

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек19

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць