Беларусь ніколі не была і не будзе магільшчыкам інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД», — заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей 12 студзеня журналістам перад пачаткам працы першага ў гэтым годзе пасяджэння Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД.
Пры гэтым, паводле слоў кіраўніка МЗС, Беларусь выступае за тое, каб ад дзейнасці Садружнасці «была канкрэтная аддача для краін і народаў».
«Беларусь заўсёды выступала за тое, каб СНД развівалася. Мы заўсёды падтрымлівалі інтэграцыйныя працэсы на прасторы садружнасці», — заявіў Макей.
Адзначыўшы існуючыя праблемы, кіраўнік МЗС падкрэсліў, што краіны Садружнасці «знайшлі сілы для таго, каб разам вырашаць праблемы і выклікі, якія ўзнікаюць». Паводле яго слоў, 25 гадоў, што прайшлі, пацвердзілі запатрабаванасць арганізацыі не проста як дыскусійнай пляцоўкі, а месца, дзе прымаюцца канкрэтныя рашэнні.
Гаворачы пра задачы, Макей адзначыў, што неабходна зрабіць арганізацыю больш моцнай і запатрабаванай. «Таму было прынятае рашэнне аб адаптацыі СНД да новых умоў», — сказаў міністр. Паводле яго слоў, неабходна, у прыватнасці, узмацніць эфектыўнасць арганізацыі і галіновых органаў, прааналізаваць дзейную прававую базу, выключыць дакументы, якія сябе вычарпалі.
Макей перакананы, што ў 2017 годзе пад старшынствам у СНД Расіі «мы зможам зрабіць так, каб дзейнасць Садружнасці была паднятая на новы ўзровень».
Каментары