Грамадства1616

Лукашэнка: Святкаванне старога Новага года — адна з невялікіх традыцый суверэннай Беларусі

«На баявым пасту і на дзяжурстве, у бальнічнай палаце і ў тэлевізійнай студыі, на сцэне і спартыўнай арэне — кожны павінен адчуваць адказнасць за лёс краіны. У гэтым і ёсць наша сіла і наша будучыня», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 13 студзеня на афіцыйным прыёме ад свайго імя на стары Новы год.

president.gov.by

Святкаванне старога Новага года — адна з невялікіх традыцый суверэннай Беларусі, і гэтая тэма — суверэнітэту і незалежнасці — рэгулярна закранаецца апошні час у СМІ, сказаў Лукашэнка, словы якога прыводзіць прэс-служба кіраўніка дзяржавы. «Гэта не таму, што нам нехта пагражае», — заявіў ён. Людзі, па яго словах, не павінны забываць, што магчымасць стварыць сваю першую незалежную суверэнную дзяржава лёс падарыў беларускаму народу праз доўгія гады. «Мы з вамі зрабілі яе», — лічыць афіцыйны лідар.

Ён адзначыў, што 2016 год не быў простым, не ўсё ўдалося ажыццявіць. «Мы бачым мэту і тое, што трэба для яе дасягнення. Якім будзе заўтра нашай краіны, залежыць толькі ад таго, з якой аддачай мы будзем працаваць сёння», — заявіў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік уручыў дзяржаўныя ўзнагароды за «шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя, высокі прафесіяналізм пры асвятленні найважнейшых падзей сацыяльна-эканамічнай і грамадска-палітычнай жыцці краіны, дасягненне высокіх творчых і спартыўных вынікаў».

Медаль «За працоўныя заслугі» атрымала начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Алена Богдан. Медалём Францыска Скарыны адзначаны дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Анжэла Мікульская, дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Ігар Пазняк, артыст балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Надзея Філіпава.

Члену зборнай па лёгкай атлетыцы Вольгі Мазуронак нададзенае ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Падзякі аб'яўленыя работнікам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі: намесніку старшыні Марату Маркаву, намеснікам галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Дзмітрыю Бачкову і Сяргею Гусачэнку, палітычнаму аглядальніку Юрыю Пракопаву, намесніку галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала «Беларусь 1» Вользе Шлягер.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана3

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана3

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць