«Чыгунка Сербіі» («Железнице Србије») запусціла цягнік «Белград — косаўская-Мітравіца», канчатковы пункт маршруту якога — найбуйнейшая абшчына часткова прызнанай косаўскай дзяржавы, населенай этнічнымі сербамі. Гэта першы цягнік з часоў косаўскага канфлікту 1998-1999 года, які злучае сербскую сталіцу з былой аўтаноміяй.
Дызельны лакаматыў саставу зроблены ў Расіі. Усе вагоны аснашчаны кліматычным кантролем і бесправадным інтэрнэтам.
Цягнік багата аформлены: усярэдзіне яго ўпрыгожваюць пано і фоташпалеры з выявай сербскіх праваслаўных святынь і культурных аб'ектаў, звонку на 21 мове, уключаючы албанскую, напісана «Косава — гэта Сербія».
Як паведамляе прэс-служба «Чыгункі Сербіі», пробны этап эксплуатацыі маршруту будзе доўжыцца да 26 лютага, пасля чаго — у выпадку адсутнасці сур'ёзных праблем — ён убудуецца ў пастаянна дзеючы расклад.
Прадстаўнікі Прышціны назвалі запуск цягніка правакацыяй.
Каментары