Здарэнні

СК: Дальнабойшчык, які збіў кіроўцу эвакуатара, размаўляў за рулём па тэлефоне

Супрацоўнікі следства завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб смяротным наездзе на кіроўцу эвакуатара. Інфармацыю пра гэта падалі ва УСК па Мінскай вобласці.

Фота СК

Інцыдэнт адбыўся ў начны час сутак 16 верасня 2016 года на трасе М1, недалёка ад населенага пункта Смольніца. 29-гадовы жыхар Віцебскай вобласці, знаходзячыся за рулём аўтапоезда Volvo, збіў мужчыну, які стаяў каля грузавога аўтамабіля-эвакуатара Iveсo. Пацярпелага шпіталізавалі, але ад атрыманых траўмаў ён памёр у медустанове.

У ходзе расследавання было выяўлена, што кіроўца аўтапоезда мог пазбегнуць сутыкнення, аднак праявіў няўважлівасць і адцягнуўся на размову па тэлефоне. Пры гэтым загінулы кіроўца эвакуатара быў апрануты ў святлоадбівальную камізэльку, а яго аўтамабіль падаваў светлавыя аварыйныя сігналы, пакуль мужчына ажыццяўляў сваю працу.

Кіроўца аўтапоезда быў абвінавачаны па ч. 2 арт. 317 КК Беларусі. На дадзены момант мужчына знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Справа ў хуткім часе будзе перададзеная ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць