Спорт1717

Гандбол. Беларусь упершыню ў гісторыі перамагла Венгрыю і выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету

Гандбалісты зборнай Беларусі прабіліся ў 1/8 фіналу чэмпіянату свету ў Францыі.

handball.by

У апошнім матчы папярэдняй групы С беларусы сустракаліся з камандай Венгрыі і дабіліся перамогі з лікам 27:25 (15:13). Сваё важкае слова ў гэтай гульні сказалі вопытныя Іван Броўка і Барыс Пухоўскі, якія закінулі па 6 мячоў. Акрамя іх, у беларускай каманды вызначыліся Андрэй Юрынок — 4, Дзяніс Рутэнка, Арцём Каралёк, Вячаслаў Кулеш — па 3, Сяргей Шыловіч — 2.

Да гэтага падапечныя Юрыя Шаўцова абыгралі гандбалістаў Саудаўскай Аравіі — 29:26, а таксама прайгралі камандам Чылі — 28:32, Харватыі — 25:31 і Германіі — 25:31. Астатнія сустрэчы 5-га тура ў гэтай групе завяршыліся так: Саудаўская Аравія — Чылі - 26:25, Германія — Харватыя - 28:21. Падагульняючае становішча: Германія — 10 ачкоў, Харватыя — 8, Беларусь — 4, Венгрыя — 4, Саудаўская Аравія — 2, Чылі — 2. На мінулым чэмпіянаце свету ў Катары-2015 беларусы не змаглі выйсці ў плэй-оф, заняўшы 18-е падагульняючае месца.

Зборная Беларусі 22 студзеня сустрэнецца ў 1/8 фіналу з камандай Швецыі. У гэты ж дзень адбудуцца яшчэ тры паядынкі першай стадыі плэй-оф: Данія — Венгрыя, Германія — Катар, Харватыя - Егіпет. Сёння праграма 1/8 фіналу адкрыецца чатырма сустрэчамі: Нарвегія — Македонія, Францыя — Ісландыя, Расія — Славенія, Бразілія — Іспанія.

Матчы 1/8 фіналу адбудуцца 21 і 22 студзеня, чвэрцьфіналы пройдуць 24 студзеня, паўфіналы — 26 і 27 студзеня, сустрэча за бронзу — 28 студзеня, вырашальны паядынак за чэмпіёнскі тытул адбудзецца 29 студзеня ў Парыжы.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення15

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай28

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»5

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

Расійскае МЗС: Мы наблізіліся да дамоўленасці аб Украіне

Камандзір на мянушку «Юра Унітаз». Расійскія беспілотныя войскі можа ўзначаліць былы гандляр сантэхнікай8

Хлопец купіў за свой кошт навагоднюю ялінку і паставіў яе ў цэнтры пасёлка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення15

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць