Свет3535

У Расіі цэлы раён піў ваду з рэзервуара з трупамі

Жыхары пасёлка Прадгорны Стаўрапольскага краю Расіі знаходзяцца ў шоку: з самага праваслаўнага свята Вадохрышча 19 студзеня яны, а таксама жыхары яшчэ некалькіх населеных пунктаў рэгіёну, спажывалі пітную ваду, што паступала з рэзервуара, у якім плавалі два трупы.

Аказалася, што раней двое работнікаў прадпрыемства «Стаўрапальводаканал» на моцным падпітку вырашылі выканаць праваслаўную традыцыю і выкупацца ў рэзервуары з пітной вадой, паведамляе мясцовае выданне 1777.ru.

Фота — прадпрыемства «Стаўрапальводаканал»

Цікава, што ні адной скаргі ад насельніцтва на незвычайны смак або пах пітной вады пры гэтым не паступіла. Тапельцаў знайшлі толькі тады, калі цела аднаго з іх апусцілася на дно рэзервуара і перакрыла сабой заборнік, праз які пітная вада паступала ў магістраль мясцовай вадаправоднай сеткі. Рабочых, якія вырашылі разабрацца з прычынай непаладкі, чакала страшная знаходка. У папярэднія тры дні яны нават не спрабавалі шукаць сваіх бясследна зніклых калегаў, мяркуючы, што тыя банальна сышлі ў запой.

У цяперашні час на прадпрыемстве «Стаўрапальводаканал» з прычыны здарэння праводзіцца службовае расследаванне. Паралельна сітуацыю вывучаюць мясцовыя праваахоўныя органы, якія распачалі па факце смерці двух работнікаў прадпрыемства даследчую праверку.

«Паводле папярэдняй версіі, у ноч на Вадохрышча двое работнікаў мясцовай філіі прадпрыемства вырашылі выкупацца ў рэзервуары з чыстай вадой, — распавялі журналістам у прэс-службе стаўрапольскі паліцыі. — Скокнуўшы ў ледзяную ваду першым, адзін з мужчын пачаў тануць. Яго таварыш кінуўся яму на дапамогу, але ў выніку абодвум не ўдалося выбрацца, і яны загінулі».

Ужо вядома, што пітной вадой з рэзервуара з трупамі аматараў праваслаўных абрадаў сілкавалася вадаправодная сетка не толькі пасёлка Прадгорны, але і некалькі вёсак Прадгорнага раёна, чыгуначная станцыя Есентукская і горад Ясная Паляна. Пакуль ніхто з іх жыхароў па дапамогу да медыкаў не звяртаўся. Спецыялісты лічаць, што пашанцавала людзям выключна дзякуючы халоднаму надвор'ю: тэмпература вады ў рэзервуары была толькі крыху вышэйшая за нуль, з-за чаго целы за тры дні не паспелі дастаткова раскласціся, каб выдзеліць значную колькасць трупнага яду.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»93

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць