Здарэнні

Налётчыкам далі тэрмін з трансфэрам

Гэтае небясьпечнае злачынства было ўчынена ў 2005 годзе, і доўгі час яго не ўдавалася раскрыць. Тады сярод белага дня на дарозе была абстраляная аўтамашына, на якой везьлі месячную зарплату работнікам Гомельскага горнаўзбагачальнага камбіната. Шэсьць узброеных злачынцаў з маскамі на твары зьніклі зь месца здарэньня з больш як 109 мільёнамі рублёў.

Да пошукаў іх гомельскія сышчыкі падключылі сваіх калег з суседняй расейскай Браншчыны, і тыя амаль праз год затрымалі двух украінцаў, якія спрабавалі перайсьці мяжу паміж Расеяй і Ўкраінай зь мяшком, у якім знаходзіліся часткі аўтамата Калашнікава і вінчэстэр. Пачалося сьледзтва, якое закончылася летась, і ў якое ўключыліся органы правапарадку Ўкраіны. А затым адбыўся суд.

У выніку двое злачынцаў правядуць па некалькі гадоў у расейскіх турмах, адзін (таксама ўкраінец) — ва ўкраінскай. А калі яны там адбудуць пакараньне, іх даставяць у беларускую турму: аднаго на 11 гадоў і двух — на 9.

Траіх жа іх саўдзельнікаў таго злачынства дагэтуль знайсьці не ўдалося.

Паводле «Звязды»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць