Здарэнні

У Пухавіцкім раёне жанчына спяшалася на электрычку і трапіла пад «Штадлер»

Здарэнне адбылося раніцай у вёсцы Зазерка. У гэты час на прыпыначным пункце было шмат людзей - дзеці чакалі электрычку, каб з'ехаць у школу, дарослыя — на працу.

— Недзе ў 7.37 у нас ідзе электрычка эканом-класа, а прыкладна ў 7.25 праходзіць «Штадлер», — распавядае Алег, відавочца здарэння. — Жанчына, відаць, пераблытала цягнікі. Купіўшы білет, яна перабягала па рэйках на іншы бок перона. Туды, дзе павінна была спыніцца электрычка. У гэты час яе і збіў «Штадлер».

Мужчына кажа, што загінулая — пажылая жанчына

— Такія здарэнні ў нас здараюцца не першы раз, але часцей з п'янымі, — працягвае Алег. - А тут … жанчына, мабыць, моцна спяшалася.

Па словах відавочцы, «Штадлер» ідзе ў бок Пухавічаў і дзесьці за кіламетр пачынае сігналіць.

— Хуткасць саставу прыкладна 140 км/г, ён не паспеў своечасова спыніцца, толькі пасля аварыі машыніст ужыў экстранае тармажэнне, — распавядае Алег.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

- Асоба жанчыны ўстаноўлена, - удакладніў Яўген Сачак, афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскай вобласці. — Гэта мясцовая жыхарка 1944 года нараджэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было5

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам4

СБУ ліквідавала кілера ГРУ і раскрыла варожую сетку2

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?14

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла2

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША3

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было5

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць