Улада1010

У Маскве пачаўся суд па позве да прэс-сакратара МЗС Расіі за крытыку антыбеларускіх артыкулаў

Прэсненскі суд Масквы прыцягнуў у якасці суадказчыка прэс-сакратара МЗС Расіі Марыю Захараву па позве агенцтва Regnum з патрабаваннем абвергнуць распаўсюджаную раней інфармацыю пра тое, што ў артыкулах гэтага СМІ беларусаў называлі «неданародам», паведамляе ТАСС.

Марыя Захарава. Фота ТАСС

Нагодай для звароту ў суд паслужыла выказванне афіцыйнага прадстаўніка МЗС РФ Марыі Захаравай на брыфінгу 27 снежня 2016 года аб тым, што арыштаваныя ў Беларусі за распальванне нацыянальнай варожасці аўтары агенцтва Regnum выкарыстоўвалі ў сваіх публікацыях слова «неданарод».

«Мы падзяляем тое, што было сказана паслом, што ўжыванне такіх слоў, як «неданарод» або «недадзяржава» ў дачыненні да Беларусі і беларусаў, — гэта недапушчальна».

Regnum абурыліся словамі Захаравай. Там не аспрэчвалі, што Беларусь у іх артыкулах называлі «недадзяржавай», але аспрэчылі згадванне «неданарода» ў дачыненні да беларусаў.

Аб прыцягненні Захаравай прасілі прадстаўнікі пазоўніка. «Выказванне, якое мы аспрэчваем, належыць менавіта Захаравай, таму мы хадайнічаем аб прыцягненні яе да слуханняў справы», — сказаў юрыст Regnum Валерый Шахаў.

Прадстаўнік МЗС у судзе выступаў супраць прыцягнення Захаравай да справы. «Мы выступаем не толькі супраць прыцягнення Захаравай, але і супраць самога прыняцця позвы як пададзенай неправамерна», — сказаў юрыст ведамства.

Суд абавязаў прадстаўніка МЗС апавясціць Захараву аб прыцягненні яе ў якасці суадказніка і даць ёй выбар — з'явіцца на пасяджэнне або прадставіць пісьмовую заяву пра нежаданне асабіста ўдзельнічаць у працэсе. У сувязі з неабходнасцю апавясціць новага адказчыка суд перанёс працяг дасудовай падрыхтоўкі на 3 сакавіка.

Як раней паведамлялася, у пачатку снежня Следчы камітэт затрымаў адразу трох калумністаў расійскіх выданняў Regnum, Lenta.ru і EADaily. Адзін з іх мінчанін, выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец, другі — школьны ахоўнік з Брэста Дзмітрый Алімкін, трэці — мінскі карэспандэнт Regnum Сяргей Шыптэнка. Яны праходзяць па крымінальнай справе аб распальванні нацыянальнай варожасці.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць