Меркаванні3131

«Адмена дэкрэта аб дармаедах будзе не праявай слабасці, а мудрасці»

Піша Зміцер Панкавец.

Людзі выйшлі на вуліцы. Ад 2011 года не выходзілі, а цяпер выйшлі. Чаго яны хочуць? Долі лепшай. Вельмі проста тлумачыць пратэсты канца зімы 2017 года толькі пастановай аб дэкрэце №3. Але гэта вярхушка, на справе ж людзі абураюцца сацыяльным і эканамічным станам краіны.

Мне здаецца, што дэкрэт аб дармаедах у сваёй першапачатковай ідэі нёс пасыл справядлівасці. Атрымліваеш шэры заробак, ездзіш на заробкі за мяжу — заплаці за бясплатную медыцыны і адукацыю, якімі карыстаюцца твае дзеці. Але, як часта бывае, выкананне падвяло. Прычым падвяло катастрафічна.

Падатак, які павінен быў быць накіраваны на багатых, стаў касіць усіх запар. І касых, і кульгавых, і хворых. Асабліва гэта востра адчувалася ў малых гарадах, дзе і так работы няма, а табе яшчэ просяць заплаціць 180 даляраў. Натуральна, што людзі закіпалі ад такой сітуацыі.

Праз нейкі час дэкрэт паспрабавалі крышачку адкруціць назад. Маўляў, самым бедным плаціць яго не трэба было. Аднак гэтае рашэнне было прынятае ўжо вельмі позна. Сёння пытанне павінна стаяць толькі так: поўная адмена дэкрэта №3.

Людзі выйшлі на вуліцы на гэтым тыдні. І дэманструюць сваё жаданне выходзіць і надалей. І будзе іх не проста 3 тысячы, а нашмат болей. І не толькі ў Мінску, пратэставы патэнцыял маецца па ўсёй краіне.

Канечне, улада можа зноў уключыць звыклы для сябе механізм рэпрэсій. Міліцыя хутка ўціхамірыць пратэстоўцаў, у гэтым няма чаго сумнявацца. Што-што, а такія сцэнары ў нас адвучаныя гадамі. Але каму ад гэтага будзе карысць? Гронкі гневу працягнуць набухаць. Людзі будуць ісці на індывідуальныя пратэсты, і тады жанчына на верхатуры будаўнічага крана падасца проста кветачкамі.

Другі момант, чаму дэкрэт павінен быць адменены — гэта фактар Расіі. Магчыма, некаторыя ўжо стаміліся бачыць ва ўсім нашу ўсходнюю суседку, але менавіта Крэмль найбольш у стане выкарыстаць пратэстную сітуацыю ў краіне ў сваіх мэтах. Разгойдванне абстаноўкі, магчымыя правакацыі, можа быць, што заўгодна.

Таксама паставім птушачку, што гэтым разам на вуліцы выходзяць не нацыяналістычная апазіцыя, як на Дзень Волі, не сталічныя хіпстары, як падчас маўклівых пратэстаў, і нават не прадпрымальнікі. Гэта людзі, што сядзяць у Аднакласніках. Іх дасталі малыя заробкі і вялікія цэны. А яшчэ яны адчуваюць сантымент да Расіі. Для іх гэта не «імперыя зла», а краіна, дзе людзі атрымліваюць больш, чым яны.

Цудоўна разумею, што адмяніць дэкрэт — гэта не надта ў духу Лукашэнкі. Магчыма, ён лічыць праявай слабасці паддацца на людскі пратэст. Але кіраўнік дзяржавы павінен пайсці на гэты крок, каб збіць сацыяльную напружанасць унутры краіны. Паказаць, што ён здольны адчуваць патрэбы людзей.

Калі казаць проста, то адмена дэкрэту №3 выгадная ўсім. І авечкі будуць сытыя, і ваўкі цэлыя.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі1

У Гродне ёсць незвычайнае кафэ, дзе пасаду дырэктара займае кот Туман1

Нетаньяху заблакаваў перадачу Украіне сістэм «Жалезны купал», хоць ЗША былі гатовыя заплаціць13

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць7

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў13

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць