Грамадства1616

Мечыслаў Яськевіч стварыў новую арганізацыю — Супольнасць палякаў Беларусі

Мечыслаў Яськевіч. Побач з ім — Анжаліка Борыс. Фота са з'езду Саюза палякаў 11 снежня 2016 года, на якім Яськевіч прайграў выбары, а Борыс стала новай старшынёй арганізацыі.

Устаноўчы сход новай польскай арганізацыі прайшоў у Гродне 19 лютага. Былы старшыня Саюза палякаў Мечыслаў Яськевіч, які адмовіўся падпарадкоўвацца новым уладам саюза, разам з 69 паплечнікамі стварыў новую арганізацыю. Ён перакананы, што яе ўдасца афіцыйна зарэгістраваць, перадае паведамленне агенцтва PAP беластоцкая Gazeta Wyborcza.

Стварыць новую арганізацыю схілілі «безпадстаўныя абвінавачанні»

Супольнасць палякаў Беларусі ствараюць Мечыслаў Яськевіч і Алена Дубоўская (былая дырэктарка польскай школы пры СПБ), якім 12 лютага прыпынілі членства ў кіраўнічых органах Саюза палякаў. Іх абвінавачваюць у махлярстве: між іншым, Яськевіч фіктыўна ўладкаваў на працу сваю дачку, што стала жыве за мяжой. У выніку канфлікту ён наогул адмовіўся перадаваць новаму кіраўніцтву Саюза, абранаму ў снежні 2016, фірму «Крэсовія», якая з’яўляецца фінансавай і легальнай базай дзейнасці для непрызнанай беларускімі ўладамі арганізацыі.

Яськевіч і Дубоўская кажуць, што да рашэння стварыць новую арганізацыю іх схіліла «адсутнасць згоды на бачанне дзейнасці СПБ пасля снежаньскіх выбараў новых улад, іх стаўленне да людзей, беспадстаўныя абвінавачанні ў бок заслужаных дзеячоў, адсутнасць пашаны да аўтарытэтаў польскага жыцця ў Беларусі, уцягванне Саюза ў палітычную дзейнасць і ўнутраныя спрэчкі».

Нагадаем, у снежні 2016 Мечыслаў Яськевіч прайграў выбары старшыні Саюза палякаў. Кіраўнічкай арганізацыі зноў стала Анжаліка Борыс. Аднак за Яськевіча галасавала нямала дэлегатаў з’езду.

«Час пакажа, чыё бачанне лепшае»

Новая арганізацыя будзе намагацца атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Беларусі. Пачаткова яна будзе аб’ядноўваць пераважна дзеячоў з Гродзеншчыны, але, па словах Дубоўскай, ёсць цікавасць і з боку прадстаўнікоў іншых рэгіёнаў.

Стваральнікі новай суполкі палякаў у Беларусі кажуць, што яны хочуць «вярнуцца да асноўных каштоўнасцяў і мэтаў польскай арганізацыі, такіх як адукацыя, вывучэнне польскай мовы, клопат пра польскія месцы нацыянальнай памяці і папулярызацыя польскай гісторыі ў Беларусі, падтрымка польскай традыцыі, звычаяў і культуры, інтэграцыя палякаў праз усе віды дзейнасці і падтрыманне сувязі з прарадзімай».

Заснавальнікі новай структуры падкрэсліваюць сваю прыхільнасць да дэмакратычных і хрысціянскіх каштоўнасцей і заяўляюць аб сваёй гатоўнасці супрацоўнічаць з людзьмі і супольнасцямі, якія падзяляюць іх бачанне і каштоўнасці. «Мы не маем намеру прыніжаць каго-небудзь, кідаць ілжывыя абвінавачванні. Час і практыка пакажа, чыё бачанне лепш за ўсё для палякаў у Беларусі», — заявілі яны.

Яськевіч і Дубоўская кажуць, што новае кіраўніцтва Саюза палякаў «не спрабавала з імі весці дыялог». Па словах Дубоўскай, арганізацыя пад кіраўніцтвам Борыс не займаецца канкрэтнай дзейнасцю, а тоне ва ўнутраных змаганнях і палітычных маніфестацыях».

Гэта не першы раскол у польскай арганізацыі ў Беларусі. З 2005 года існуюць два саюзы палякаў: адзін прызнаецца польскімі ўладамі, але з’яўляецца нелегальным у Беларусі, другі мае падтрымку беларускіх уладаў, але ў Польшы яго лічаць падкантрольным КДБ.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не змякчаць іх29

Стала вядома, куды адправяць давучвацца студэнтаў ліквідаванага Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва

Трамп: Наступным лясне рэжым на Кубе19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць