Кіно2020

Кіно і палякі: у пракат выйшла чарговая стужка «Беларусьфільма» пра пасляваенны супраціў з савецкіх пазіцый ТРЭЙЛЕР

Піша Антон Рудак.

Новая стужка «Беларусьфільма», знятая да 100-годдзя беларускай міліцыі паводле твора палкоўніка МУС у адстаўцы Мікалая Ільінскага «У надзвычайнай сітуацыі — знішчыць», зрабілася скандальнай яшчэ да выхаду на экран — ужо летась увосень Саюз палякаў Беларусі звяртаў увагу на тое, што ў фільме нібыта будзе паказаная ў непрывабным святле «Армія Краёва», а таксама такія яе вядомыя камандзіры, як Ян Піўнік «Пануры» і Чэслаў Заянчкоўскі «Рагнар». Варта адцеміць, што ў выніку на экраны выйшла карціна, дзе гэтыя асобы не згадваюцца наогул.

Зрэшты, як вядома, «Пануры» загінуў яшчэ ў 1943 у змаганні з нацыстамі ля Шчучына, а «Рагнар», з якім у тым жа годзе вялі перамовы аб падзеле сфераў уплыву афіцэры батальёну Барыса Рагулі, быў забіты ў снежні 1944 падчас аблавы НКВД ля Карэлічаў. Тым часам, дзея фільма адбываецца відавочна ў паваенны час, у мястэчку Парэчча на мяжы з Польшчай, а паказаныя ў ім партызанскія камандзіры маюць іншыя імёны і нават выглядам не нагадваюць «Панурага» з «Рагнарам».

Паводле сюжэта, савецкім міліцыянтам супрацьстаяць банды «Валінскага», «Чарныша» і «Рыся». Са згаданых камандзіраў на экране ў якасці аднаго з галоўных адмоўных герояў з'яўляецца толькі «Рысь» (цікава, што такая мянушка была ў абверы і ў Міхала Вітушкі, хаця наогул гэты псеўданім быў распаўсюджаны ў АК). «Рысь», як і іншыя «бандыты», гаворыць з экрана расейскай мовай з невялікім дамешкам агульнапрынятых паланізмаў кшталту «пан», «поляк» і г.д., прычым падначаленыя называюць яго самога «панам атаманам» (дзіўна, што не Грыцыянам Таўрычаскім).

Тым часам, галоўны станоўчы герой — міліцыянт-беларус Вячаслаў Смоліч — інфільтруецца ў банду пад выглядам беларуса з-пад Ракава, які выступае ў ролі правадніка «з-за кардону» і мусіць вывесці банду «Рыся» за мяжу. Словам, нейкі намёк на постАКаўскія структуры і польскі характар паказаных «бандаў» відавочна прысутнічае, але гіпертрафіраваць яго не варта. Зрэшты, шараговыя партызаны ў фільме носяць імёны накшталт «Міхась Гурскі» ды «Алесь Загародны», што можа намякаць на іх беларускую нацыянальнасць. Беларускай мовы ў фільме амаль няма, хаця нават міліцэйскія афіцэры сярэдняга ўзроўню маюць мясцовыя прозвішчы — Аксяновіч, Кіслоўскі і г.д.

Затое выразна польскае імя мае Баляслаў Ястржэмб — галоўны адмоўны персанаж гэтай гісторыі. Зрэшты, як высвятляецца, паходзіць ён усё ж з Заходняй Беларусі, хаця і быў у дзяцінстве ўсыноўлены пасля гібелі бацькоў сям'ёй з Усходняй Прусіі. Завербаваны абверам пад псеўданімам «Фрайшуц» («вольны стралок»), ён помсціць савецкай уладзе, трапіўшы ў шэрагі міліцыянтаў.

Уся гэтая гісторыя з нападамі на райаддзелы МУС, захопамі вясковых клубаў ды пагонямі на конях ды матацыклах разгортваецца, натуральна, на тле складаных міжасабовых адносін галоўных герояў. Калегі-міліцыянты Вячаслаў Смоліч і Пётр Крыкуноў, занятыя змаганнем з «бандамі», ніяк не могуць падзяліць між сабой дзяўчыну-польку Сабіну, усю сям'ю якой забілі тыя самыя «бандыты». Пры канцы фільма Сабіна знікае са зроку на польскім баку мяжы — магчыма, так даволі сімвалічна паказаная паваенная гісторыя перасялення мірнага польскага насельніцтва з БССР у ПНР. Таксама ўвагу Смоліча прыцягвае маладая акцёрка Хрысціна — прадстаўніца новага пакалення тутэйшых, прыязнага да савецкай улады.

Самі акцёры напярэдадні паказу прызналіся, што ў фільма першапачаткова мусілі быць іншыя рэжысёр (паводле інфармацыі «Нашай Нівы», гэта расіянін Ягор Канчалоўскі, якому «Беларусьфільм» за адмену кантракта заплаціў 35 тысяч даляраў адступнога) і акцёрскі склад, але сітуацыя змянілася і ім давялося рыхтавацца да здымкаў у тэрміновым парадку. Сярод іншага, хібы стужкі можна патлумачыць таксама сціплым бюджэтам і відавочнай арыентацыяй на аналагічныя ўзоры расійскага кінематографа. Цягам прагляду не пакідае адчуванне, што перад намі — рэмэйк серыялу «Ліквідацыя», з якога ўзята ўсё не самае лепшае. Тлумачэнне матываў галоўнага «здрадніка» і тут зрабілася ахвярай скарачэння экраннага часу. Сюжэт пры канцы фільма разгортваецца аж занадта імкліва, і ўсё, што мы паспяваем даведацца аб прычынах злачыннай дзейнасці «Фрайшуца», вынікае з заключнага дыялога станоўчага і адмоўнага герояў перад смерцю апошняга:

— Ты столькі народу загубіў!

— Гэта не мой народ.

Ці фільм варты прагляду? Асабіста мне было цікава, але гэта хутчэй чыста з цікаўнасці да тэмы.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд33

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю4

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд33

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць