Ад рэдакцыі6060

У «Нашай Ніве» змяняецца рэдактар

З 1 сакавіка Андрэй Скурко сыходзіць з пасады галоўнага рэдактара «Нашай Нівы». Выданне і сайт NN.BY узначаліць Ягор Марціновіч.

Ягор Марціновіч працуе ў «НН» з 2009 года. Ён аўтар расследаванняў, рэпартажаў і інтэрв'ю. Ягоныя матэрыялы былі адзначаныя шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі прэміямі.

Вам цікава будзе ведаць, што Ягор Марціновіч — сын пісьменніка Алеся Марціновіча і супрацоўніцы часопіса «Мастацтва» Таццяны Мушынскай, унук члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі Міхася Мушынскага. Ён скончыў Ліцэй БДУ і Інстытут журналістыкі БДУ.

Андрэй Скурко застанецца працаваць у «НН» на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара. Скурко ўзначальваў «НН» з 2006 да 2017 года — па працягласці гэта рэкорд тэрміну на пасадзе. Для параўнання: Аляксандр Уласаў узначальваў выданне 8 гадоў, Сяргей Дубавец — 9 гадоў. Гэта былі 11 няпростых гадоў, з каласальнымі фізічнымі і псіхалагічнымі нагрузкамі. Гэтыя гады сталі таксама слаўнымі гадамі росту выдання ў інтэрнэце. Мы выкарысталі крызіс папяровай прэсы і цяжкасці як шанец для развіцця. «НН» замацавалася ў пазіцыі самага папулярнага партала на беларускай мове. На сёння «НН» мае 7 мільёнаў праглядаў у інтэрнэце штомесяц, займаючы 3—4 месца па гэтым паказчыку сярод усіх-усіх беларускіх СМІ, беларускамоўных і расейскамоўных. «НН» даказала, што інтэрнэт-партал на беларускай мове можа быць паспяховы.

Калектыў «НН» моцна дзякуе Андрэю Скурко за ўсё, што ён зрабіў для выдання.

Нашаніўскія прынцыпы застануцца нязменныя. Але на пярэдні план у «НН» выходзіць чарговае, новае пакаленне са сваёй канцэпцыяй. 

Каментары60

Цяпер чытаюць

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»4

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Усе навіны →
Усе навіны

Samsung прапануе сродак ад млоснасці падчас паездкі — спецыяльны гук сінусоіднай хвалі праз слухаўкі1

«Думалі, бандыты, аказалася — паліцыя». Удзельнікі перастрэлкі ў Польшчы расказалі сваю версію, але пытанняў менш не стала12

Раскол у Крамлі: эліты ў роспачы, веры ў Трампа больш няма, а Пуцін працягвае марыць пра Данбас33

Год на арбіце дзеля сцяга на Месяцы. Пекін уступіў у новы этап касмічнай гонкі з ЗША4

З-за школьнай парты — у намёт на 15 чалавек. Як старшакласнікаў будуць прымусова рыхтаваць да службы12

Інтуіцыя пры знаёмствах у інтэрнэце больш не працуе13

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй5

IT-гіганты масава звальняюць супрацоўнікаў, каб аплаціць выкарыстанне штучнага інтэлекту11

Расія страціла на вайне ва Украіне больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»4

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць