Грамадства22

Лаўрэатам першай прэміі імя Віктара Сырыцы стала Галіна Ярашэвіч

За арганізацыю музычнага фэста у гонар Яна Чачота ў Баранавічах прэміяй Віктара Сырыцы, якую Рух «За Свабоду» ўручае ў гэтым годзе ўпершыню, уганараваная Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў.

Прэмія была заснаваная Радай Руху «За Свабоду» ў снежні 2016 года ў памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі Віктара Сырыцу. У шорт-ліст прэміі патрапілі сем кандыдатаў з усёй Беларусі, акрамя Ярашэвіч Віталь Амяльковіч са Слуцку, Алесь Гізун з Баранавічаў, Хрыстафор Жаляпаў з Віцебску, Віталь Карабач з Ліды, Уладзімір Кацора з Гомеля, Галіна Турандзіна і Ганна Самойленка з Магілёва.

Галіна Ярашэвіч была намінаваная на прэмію за арганізацыю ў 2016 годзе адметнага рэгіянальнага мерапрыемства на тэму беларускай літаратуры і гісторыі. На фэсце ў гонар Яна Чачота каля паўсотні аматараў беларушчыны адзначылі 220 год з дня нараджэння паэта.

Лаўрэата абрала Рада Руху «За Свабоду». Прэмію ўручыў сёння старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.

«Віктар Сырыца пайшоў у іншы свет, але памяць пра яго заўсёды застаецца з намі. Прэмія надаецца актывістам або суполкам, якія працягваюць ягоную справу», — адзначыў пры ўручэнні прэміі Губарэвіч.

Ён прыгадаў, што на прэмію паступіла вельмі шмат заявак — каля 20. «Гэта паказвае, што ва ўсіх куточках Беларусі ёсць суполкі альбо людзі якія робяць гэтую важную справу. Была сур’ёзная канкурэнцыя пры выбары пераможцы», — падкрэсліў Губарэвіч, дадаўшы, што гэта сімвалічна тое, што першай прэміяй Віктара Сырыцы ўганароўваецца актывістка з Баранавічаў.

«Уручэнне мне прэміі — гэта вялікі гонар. Спадзеваў не было такіх», — адзначыла лаўрэат прэміі імя Сырыцы Галіна Ярашэвіч.

Яна прыгадала пра сённяшні дзень народзінаў Віктара Сырыцы і прапанавала ўшанаваць ягоную памяць хвілінай маўчання.

«Гэта прэмія будзе ў Баранавічах, мы скарыстаем яе ў лепшым выглядзе», — паабяцала Ярашэвіч.

***

Галіна Ярашэвіч — самадзейны кампазітар, мастак, грамадская актывістка. Выдала некалькі музычных дыскаў. У 2010 годзе пры падтрымцы Руху «За Свабоду» ў свет выйшаў яе дыск «Цябе сьпяваю», прысвечаны 100-годдзю з дня народзінаў паэткі Ларысы Геніюш, яна была ўзнагароджаная спецыяльным прызам на літаратурным конкурсе да 100-годдзя Геніюш.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць