Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны нагадаў пра неабходнасць няўхільнага выканання раней дадзеных даручэнняў па давядзенні на працягу года сярэдняй зарплаты да ўзроўню $500 і падтрыманні жорсткай выканальніцкай дысцыпліны.
«Калі на працягу гэтага года не будзе выканана маё заданне па $ 500 сярэдняга заробку (там ужо ёрнічаць сёй-той пачынае…), наракайце самі на сябе. Мы з вамі пра гэта ўжо дамовіліся. Калі мы выйдзем на гэтую лічбу, да нас прэтэнзій не павінна быць. ні з боку сацыяльных утрыманцаў, ні з боку працуючых, інтэлігенцыі і іншых. Кроў з носу мы павінны вырашыць гэтую праблему — забяспечыць людзей працай і сярэдні заробак па краіне $500».
Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў важнасць падтрымання жорсткай выканальніцкай дысцыпліны. «Сказаў - больш не паўтараю. Калі гэта Мінская вобласць, то Шапіра (старшыня Мінскага аблвыканкама) нікому два разы не павінен казаць. Ні рабочаму, ні селяніну, ні доктару, ні настаўніку. Я ўжо не кажу пра вертыкалі ўлады», — сказаў ён
Каментары