Грамадства2424

Хто такі той Яўген Палтаржыцкі, які ўказаў на «схрон арматуры» пад Стоўбцамі? 

Нагнятаючы істэрыю вакол «справы баевікоў», некаторыя СМІ расказваюць пра «планы» і «арсеналы» людзей, якіх называюць сябрамі арганізацыі «Белы легіён».

Так, у эфіры некаторых тэлеканалаў увечары ў чацвер паказалі кадры, дзе чалавек у акулярах паказвае на «схрон з арматурай і гранатамі». 

Чалавек на відэа — Яўген Палтаржыцкі. Ён былы студэнт гістфака БДУ, «каліновец», адвучыўся і жыў некаторы час у Польшчы. 

Якая была яго роля ў патрыятычных летніках? 

Як вядома «Нашай Ніве» з уласных крыніц, Яўген Палтаржыцкі не браў удзелу ў трэніроўках. Ён часам адвозіў на машыне да лагеру ўдзельнікаў летніка. 

Трэніроўкі, расказалі нам, уключалі ў сябе заняткі па тактыцы, медыцыне: словам, рэчы звычайныя як для страйкбольнага клуба, так і для любога школьнага ўроку вайсковай падрыхтоўкі і фізкультуры. 

Увогуле, як расказалі «Нашай Ніве» падлеткі, былыя ўдзельнікі курсаў, у ваенна-патрыятычную дзейнасць былі ўцягнутыя сотні чалавек па ўсёй краіне — пры гэтым ніякіх палітычных мэтаў не дэкларавалася. Для ініцыятараў найвышэйшай каштоўнасцю з'яўлялася незалежнасць краіны і гатоўнасць абараняць яе ад вонкавага ворага з любога кірунку. 

Што да планаў на 25 сакавіка, то ў відэа Палтаржыцкі не сказаў нічога ўцямнага: маўляў, былі засцярогі магчымай правакацыі нейкіх прарасійскіх сілаў, якія маглі пакалечыць людзей у калоне, «праз што было сказана, каб мы былі гатовыя аказаць ім супраціў». 

Варта адзначыць яшчэ два моманты на відэа, якія выглядаюць пастановачнымі. 

Камічна выглядае «схрон арматуры» ў Налібоцкай пушчы, калі такой арматуры прадаюцца тоны на дзясятках металабаз Мінска. 

Страшылка з арматурай усплывае не першы раз — у 2010 годзе напярэдадні выбараў ужо знаходзіўся (і знік) «цэлы гараж» з ёй. 

І асаблівую ўвагу звяртаюць налепкі, якія нібыта знайшлі ў Міраслава Лазоўскага: там і «антымайдан» ды іншыя, дзе па бела-чырвона-белым сцягу топчуцца боты. Можна падумаць, што беларускі нацыяналіст будзе захоўваць расійскую сімволіку. 

І гэта не адзінае пытанне, якое застаецца пасля прагляду сюжэта. 

Таксама нагадаем, што не спраўдзіліся сцвярджэнні пра нібыта тры знойдзеныя карабіны ў затрыманага Віктара Данілава — эксперты ў сферы балістыкі, апытаныя «Нашай Нівай», угледзелі на кадрах толькі маса-габарытны макет АКС-74, легальную паляўнічую зброю і трэніровачныя гранаты. 

Каментары24

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ18

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА

Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт6

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ18

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць