Грамадства22

Журналіст Аляксандр Баразенка асуджаны на 15 сутак

У судзе Маскоўскага суда раёна Мінска была разгледжана справа журналіста «Белсата» Аляксандра Баразенкі. Яго затрымалі на акцыі 25 сакавіка і судзілі паводле артыкула 17.1 за «дробнае хуліганства».

Вынік — 15 сутак.

Ён быццам бы нецэнзурна лаяўся, запісана ў пратаколе. Баразенка распавёў, як ён ішоў ад Акадэміі навук па праспэкце з калегай Кацярынай Бахвалавай, журналістамі зь іншых СМІ. Калёны не было, ён працаваў.

У Баразенкі была вялікая камэра, пасьведчаньне. Яго затрымалі ў раёне крамы «Акіян», на скрыжаваньні Казлова і праспэкту. Супрацоўнікі «незразумелых падразьдзяленьняў» у дзіўнай форме перакрылі тратуар і загадалі ўсім ісьці ў аўтазак, сказаў Баразенка.

Аўтазак стаяў на праезнай частцы, на крайняй паласе з боку праспэкту Незалежнасьці. У ім было прыкладна 25 чалавек. Баразенка запытаўся чалавека ў масцы: «Прэсу таксама затрымліваеце?» — «Так», — адказаў сілавік і брудна нецэнзурна вылаяўся. Усіх павезьлі ў Маскоўскае РУУС. Судзьдзя задала ўдакладняльныя пытаньні: як ішоў, з кім, навошта.

Выступіла сьведка Кацярына Бахвалава, карэспандэнтка тэлеканалу «Белсат», калега Баразенкі, зь якім яна працавала разам 25 сакавіка. Яна распавяла, якая апаратура была ў Баразенкі, як яны вялі жывую трансьляцыю.

Момант затрыманьня калегі бачыла здалёк: ён не аказваў супраціву пры затрыманьні і ня лаяўся. Паўтараў, што ён журналіст. Бахвалава бачыла грубае затрыманьне Баразенкі, яе асабіста некалькі разоў штурхнулі, пагражалі затрымаць, але не затрымалі.

Наступны сьведка Варывончык, міліцыянт. Настойваў, што малады чалавек нецэнзурна лаяўся і гучна крычаў. Яго нібыта папярэдзілі, той не спыніўся. Падыходзіў ён да Баразенкі ў форме разам са сваім калегам. Настойвае, што Баразенка лаяўся ў грамадзкім месцы. Баразенка задае пытаньне сьведку: «У чым ён быў?» Сьведка ня памятае. Баразенка сьцьвярджае, што яго затрымліваў чалавек не ў міліцэйскай форме, а ў чорным абмундзіраваньні і ў масцы. Сьведка-міліцыянт блытаўся ў паказаньнях.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

Вольскі патлумачыў, чаму не будзе выступаць у Варшаве на адным фестывалі з расіянамі24

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму7

Першым еўрапейцам, які паляціць да Месяца, стане астранаўт з Германіі

У Кіеве мужчына пачаў страляніну і ўзяў закладнікаў у супермаркеце9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць