Свет33

Пасол ЗША ў ААН назвала змену рэжыму ў Сірыі прыярытэтам палітыкі Трампа

Змена рэжыму ў Сірыі ўваходзіць у лік асноўных прыярытэтаў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю CNN амбасадар ЗША ў ААН Нікі Хэйл.

«Мы не бачым магчымасці мірнага ўрэгулявання ў Сірыі, пакуль там [ва ўладзе] застаецца Асад», - заявіла Хейлі.

Пры гэтым яна адзначыла, што першачарговай сваёй задачай у Сірыі ЗША працягваюць лічыць барацьбу з «Ісламскай дзяржавай».

Таксама, паводле слоў пасла ЗША ў ААН, адміністрацыя Трампа мае намер дамагчыся змяншэння ўплыву Ірака ў Сірыі.

Толькі пасля перамогі над ІД, змены рэжыму і зніжэння ўплыву Ірака, падкрэсліла Хейл, для Сірыі стане магчымым палітычнае рашэнне канфлікту.

Пры гэтым, адзначае CNN, пасол ЗША ў ААН усё ж устрымалася ад заявы, што адміністрацыя Трампа мае намер наўпрост дамагацца адхіленьня Асада ад улады.

Брытанская The Sunday Times, у сваю чаргу, піша, што ЗША і Вялікабрытанія маюць намер дамагчыся, каб прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін адмовіўся ад падтрымкі Башара Асада, у тым ліку вайсковай, каб у Сірыі пачалася змена рэжыму.

Па версіі выдання, дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан падчас прызначанага на 10 красавіка візіту ў Маскву прад'явіць доказы таго, што Расея ведала аб выкарыстанні ўрадавымі сіламі хімічнай зброі ў правінцыі Ідліб, а таксама не выканала пагадненне аб знішчэнні хімічнай зброі ў Сірыі, падпісанае ў 2013 годзе.

Каментары3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць