Улада4242

Беларусь падпісала Мытны кодэкс ЕАЭС

Беларусь падпісала Мытны кодэкс Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) 11 красавіка. Пра гэта паведамілі расійскія СМІ. Прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант 12 красавіка пацвердзіла гэтую інфармацыю.

У ЕАЭС уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія.

Усе іншыя краіны ЕАЭС падпісалі дакумент на саміце кіраўнікоў ЕАЭС у снежні 2016 года. Аляксандр Лукашэнка на гэты саміт не паехаў і заявіў, што Беларусь нязгодная з Мытным кодэксам, бо некаторыя яго пазіцыі нявыгадныя нашай краіне. 

Падпісанню кодэкса Беларуссю папярэднічала зніжэнне аб'ёмаў пастаўкі бязмытнай нафты з Расіі. 

Бязмытная нафта, як і газ па зніжанай цане, складаюць субсідыю Масквы адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

На сустрэчы Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным 3 красавіка былі дасягнутыя дамоўленасці аб аднаўленні ранейшых аб'ёмаў пастаўкі нафты. Узамен за што Расія пагадзілася павялічыць аб'ём субсідый Мінску, пакуль невядома.

ЕАЭС і яго Мытны кодэкс прывязваюць эканоміку Беларусі да расійскай і ўскладняюць пашырэнне гаспадарчых і тэхналагічных сувязяў з Еўрасаюзам. 

Каментары42

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар20

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар20

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць