За Ермака ўнеслі заклад— 140 мільёнаў грыўняў (больш за 3 млн даляраў).

Андрэй Ярмак быў арыштаваны 14 мая. Паколькі да пятніцы ўсю суму сабраць не паспелі, выхадныя ён правёў у ізалятары.
Экс-кіраўнік офіса Зяленскага праходзіць у справе па адмыванні грошай праз будаўніцтва элітных дамоў пад Кіевам.
Андрэй Ярмак кіраваў Офісам прэзідэнта Украіны з лютага 2020 па лістапад 2025 год. Яго называлі шэрым кардыналам украінскай палітыкі і фактычна віцэ-прэзідэнтам Украіны, хоць там няма такой пасады.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
Сорамна за ўсіх ўкраінцаў, якія збіраюць грошы на адмазку карупцыянера ад пакарання.
Так вайну вы не выйграеце ніколі.
Людзей звычайных шкада, а Украіну, як дзяржаву не.