Усяго патроху99

Васьмігадовы хлопчык узяў фургон бацькоў, каб адвезці малодшую сястру ў «Макдональдс»

Васьмігадовы хлопчык у Агаё ўзяў сямейны фургон і адвёз чатырохгадовую сястру ў бліжэйшы «Макдональдс». Дзеці вельмі моцна хацелі з'есці чызбургер. Дарэчы, хлопчык, чыё імя не называецца, здолеў праехаць на аўтамабілі так, што ў паліцэйскіх не засталося да яго ніякіх прэтэнзій.

Як паведамляе выданне Inside Edition, хлопчык засвоіў урокі кіравання з дапамогай навучальных відэа на ютубе. Вечарам у нядзелю, калі мама дзяцей заснула, яны ўзялі ў яе ключы ад аўтамабіля і адправіліся ў рэстаран хуткага харчавання. Каб купіць чызбургеры, хлопчык вырашыў ахвяраваць сваёй свіннёй-скарбонкай.

У паліцыю горада Іст Палестын, дзе жывуць брат і сястра, паступіла некалькі званкоў ад мінакоў, якія былі збянтэжаныя відам дзіцяці за рулём фургона. Калі паліцэйскія прыбылі да «Макдональдса», дзеці якраз тармазілі ля акна абслугоўвання кіроўцаў.

«Гэта дзіўна, — сказаў прадстаўнік паліцыі Іст Палестын Джейкаб Колер. — Яны з сястрой даехалі да «Макдональдса», выконваючы ўсе правілы руху».

Дзеці праехалі прыблізна мілю да бліжэйшага «Мака», пры гэтым 4 разы спыніліся на святлафорах і не знеслі па шляху ніводнай сметніцы або паштовай скрыні, чаго можна было б чакаць ад васьмігадовага дзіцяці. Праўда, каб дацягнуцца да педаляў, хлопчыку давялося ехаць стоячы.

Неўзабаве пасля прыбыцця паліцыі да «Макдональдса» прыехалі і бацькі уцекачоў. Яны адрэагавалі не вельмі стрымана на ўчынак дзяцей, таму Inside Edition іх каментароў не прыводзіць. Нягледзячы на інцыдэнт, у паліцыі няма прэтэнзій да дзіцяці або яго бацькоў, бо хлопчык не парушаў правілы падчас паездкі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць