Афіша

Абвешчаны ментары і журы конкурсу «Заспявай 4x4»

Сёлета фіналістаў музычнага конкурсу маладых выканаўцаў чакаюць навучальная сесія, запіс песні і выпускныя канцэрты, а пераможца атрымае да ўсяго грашовы прыз і здымкі кліпа.

Да 1 траўня прымаюцца заявы на ўдзел у чацвёртым сезоне конкурсу «Заспявай 4x4». Музыкам ва ўзросце ад 18 да 30 год прапануецца зрабіць дэма-запіс песні на верш сучаснага беларускага паэта. З усіх заяваў у фінал трапяць сёлета чацвёра выканаўцаў (гуртоў). Іх чакае навучальная сесія, якую правядуць адмыслоўцы ў музычнай сферы, а таксама праца ў студыі ды справаздачныя канцэрты. «У гэтым сезоне мы вырашылі пашырыць адукацыйны складнік, каб маладыя выканаўцы атрымалі не толькі грашовы прыз, як тое было раней, але і канкрэтныя веды. Плануем зрабіць заняткі па вакале, гукавым дызайне, прасоўванні сваёй творчасці ды яшчэ шмат цікавага. Гэтая справа можа стаць падмуркам для нацыянальнага музычнага рэаліці-шоў у далейшым», — кажа кіраўнік парталу TuzinFM і прадусар конкурсу Сяргей Будкін.

У якасці ментараў у конкурсе «Засьпявай 4x4» удзельнічаюць:

Сяргей Доўгушаў, музыка, кампазітар, выкладчык, прадзюсар, фолк- і рок-спявак, лідар гурту Vuraj, кіраўнік праекту «Спеўны сход», саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

Зміцер Літвіновіч (Diamos Roll), саўнддызайнэр, ды-джэй, прадзюсар, лідар гурту Cherryvata, кіраўнік лэйблу электроннай музыкі «Ezhevika»;

Віталь Рыжкоў, паэт, музыка, лідар праекту Angst, удзельнік рэп-фармацыі «Belaroots»;

Алег Хаменка, музыка, прадзюсар, выкладчык, лідар гурту «Палац».

Усе ментары разам з арганізатарамі конкурсу Сяргеем Будкіным і кіраўніком фонду «Вяртанне» Паўлам Бераговічам увойдуць у склад журы. Пераможцу акрамя тэорыі і практыкі чакае прыз у 1000 BYN (каля 500 еўра) на рэалізацыю сваёй далейшай творчай задумы, а таксама кліп ад рэжысёра Арцёма Лобача. Падрабязней пра ўмовы «Заспявай 4х4»

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць