Літаратура

Абвешчаны прыём заявак на прэмію Гедройца

Заснавальнікі Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца — Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску — абвяшчаюць пачатак прыёму заявак на ўдзел у конкурсе. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам 2016 года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка».

Абвяшчэнне і ўшанаванне пераможцаў адбудзецца ўвосень. Узнагароды, якія чакаюць трох найлепшых, паводле меркавання журы, празаікаў — грашовы прыз, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.

У адпаведнасці са статутам прэміі Гедройца, журы абіраецца камітэтам, у які ўваходзяць старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама асоба, якую яны выбралі з сябраў журы мінулых гадоў. Сёлетні камітэт: Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч і Валянцін Акудовіч.

У журы прэміі Гедройца-2017 увайшлі:

Міхась Андрасюк, пісьменнік, журналіст (Гайнаўка, Польшча)

Раіса Баравікова, пісьменніца, паэтэса (Мінск, Беларусь)

Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік, публіцыст (Мінск, Беларусь)

Алена Брава, пісьменніца (Барысаў, Беларусь)

Павел Касцюкевіч, пісьменнік, перакладчык, выдавец (Мінск, Беларусь)

Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца і літаратурны крытык (Мінск, Беларусь)

Кнігі для ўдзелу ў конкурсе можна даслаць да 15 траўня 2017 года на паштовы адрас: 220050, Мінск, п/с 218, а таксама на электронны адрас: [email protected].

Заяўка мусіць утрымліваць наступныя звесткі:

а) інфармацыя пра намінатара, што вылучае твор на Прэмію: кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы;

б) кароткая творчая біяграфія аўтара альбо ўсіх суаўтараў, калі твор напісаны ў суаўтарстве;

в) анатацыя кнігі;

г) урывак да 10 тысячаў знакаў, які будзе размешчаны на сайце Прэміі;

д) пажадана — адрасы крамаў, дзе можна набыць кнігу, ці спасылкі, па якіх яе можна спампаваць у электронным варыянце.

Да заяўкі неабходна далучыць 7 асобнікаў у папяровым і 1 асобнік у электронным варыянце. Заяўкі без электроннай версіі і 7 асобнікаў кнігі прымацца да ўдзелу ў конкурсе не будуць.

***

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць