Музыка55

Вядомыя беларускія музыкі запішуць песні на вершы расстраляных паэтаў

Партал TuzinFM распачаў праект «(Не) расстраляная паэзія», у якім возьмуць Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Cвета Бень, Кацярына Ваданосава, гурты Dzieciuki, Vuraj, Re1ikt, Akute ды іншыя вядучыя беларускія музыкі.

Удзельнікі праекту створаць песні на вершы паэтаў, якія былі расстраляныя 29 кастрычніка 1937 году. Кожны ўжо абраў «свайго» паэта. Гурт Naka, напрыклад, напіша музыку на адзін з твораў Валерыя Маракова, рэпер Angst — Зяму Піваварава, TonqiXod узяў Тодара Кляшторнага, Pomidor/off — Майсея Кульбака. Усяго паўстане 12 новых кампазыцый ад 12 выканаўцаў.

«Мы не дамо сцерці з народнай памяці творы і твары беларускіх паэтаў Расстралянага Адраджэньня. З дапамогай нашага праекту мы хочам сказаць, што хоць аўтары і расстраляныя, іх творчую спадчыну знішчыць немагчыма, — зазначае кіраўнік праекту Сяргей Будкін. — Мы аддаем даніну павагі паэтам і ўключаем іх творчасць у сучасны культурны кантэкст: іх вершы праз стагоддзе пасля напісання стануць песнямі. І каб усё атрымалася прыгожа і якасна, мы заклікаем падтрымаць праект кожнага, каму неабыякавая гэтая тэма».

Адмыслова да праекту рэжысёр Арцём Лобач зрабіў прома-ролік, у якім зняліся Павал Харланчук, Андрэй Саўчанка і Алена Гіранок.

Ужо стартавала краўдфандынгавая кампанія на Talaka.by. Тыя, хто падтрымае праект, атрымае запрашэнні на канцэртную прэзентацыю, а таксама іншыя падарункі. Сярод якіх «маўклівыя кнігі» — нататнікі з выявамі паэтаў ды цытатамі з іх твораў. «Гэта метафара перарванай творчасці, помнік ненапісанаму, недастворанаму, непрачытанаму. Гэта магчымасць адчуць персанальную повязь з творцам, працягнуць ягоную справу, запоўніць старонкі словам», — гэтак тлумачыць ідэю Кацярына Пікірэня, якая цяпер працуе над дызайнерскай серыяй з 12 нататнікаў-кніг. Яе прэзентацыя адбудзецца таксама ў межах праекту.

Акрамя музычнай і дызайнерскай часткі ў праекце будзе яшчэ і адукацыйны складнік — на восень запланавана зладзіць 12 адкрытых лекцый. Кожную з іх правядзе знаўца жыцця і творчасці канкрэтнага творцы разам з музыкамі. Падчас лекцый упершыню будуць зайграныя ўжывую песні на словы паэтаў. 

Падтрымаць праект

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка літоўскіх лібералаў: Пераезд Ціханоўскай у Польшчу — страта для Літвы10

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць