Улада5353

Саннікаў падтрымаў Радзіну: Кобец страціў давер

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў выказаў сваё бачанне сітуацыі, што склалася ў Варшаве з «Беларускім домам».

Як тлумачыць Саннікаў, «Беларускі дом» стварылі рух «За свабоду» і грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» з тым разлікам, што там будзе знаходзіцца офіс апошняй.

«Менавіта «Еўрапейская Беларусь» ў 2014 годзе дэлегавала Уладзіміра Кобеца на пасаду судырэктара «Беларускага дома», — піша Саннікаў. — 

У сакавіку Кобецу было паведамлена, што ён больш не з'яўляецца каардынатарам «Еўрапейскай Беларусі» ў сувязі са стратай даверу і не можа займаць пасаду судырэктара «Беларускага дома».

Пры гэтым магчымасць далейшага супрацоўніцтва не выключалася. Публічных заяў на гэты конт не меркавалася. Пра гэтае рашэнне быў праінфармаваны дырэктар «Беларускага дома» Алесь Зарэмбюк. Пярэчанняў у яго такое рашэнне не выклікала. Ён таксама пагадзіўся з тым, што ў бліжэйшы час «Еўрапейская Беларусь» прадставіць кандыдатуру новага судырэктара».

Саннікаў тлумачыць, што калі 2 мая на электронны адрас «Еўрапейскай Беларусі» прыйшоў ліст без подпісаў з патрабаваннем вызваліць памяшканні, узніклі падазрэнні, што рахунак «Беларускага дома» узламалі спецслужбы. Ні Кобец, ні Зарэмбюк на званкі і лісты не адказвалі, а сябры рады «Беларускага дома», з якімі ўдалося звязацца, нічога не ведалі.

«Пазней удалося пераканацца, што электронны рахунак «Беларускага дома» ўзламаны не быў. Ультыматум Кобеца і Зарэмбюка па часе супадаюць з арыштамі ў Беларусі, абвінавачваннямі каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі» ў цяжкіх злачынствах, кампаніяй паклёпу ў дзяржаўных СМІ», — дадаў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі».

Чытайце таксама: Моцныя абвінавачванні гучаць у асяродку «Хартыі-97»

Каментары53

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

Беларуская сям'я 10 гадоў не магла знайсці схаваную заначку. Грошы ўвесь гэты час ляжалі ў печы8

Трамп кардынальна памяняў колер валасоў ФОТАФАКТ13

У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом4

Лавіна накрыла 15 альпіністаў у Кабардзіна-Балкарыі. Паведамляецца пра сем загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні5

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць