У Гродне таксісты амаль тры гады атрымлівалі заробкі ў канвертах
У Гродне больш за 120 кіроўцаў таксі на працягу прыкладна трох гадоў атрымлівалі частку заробку неафіцыйна. Агульная сума выплат, якія не адлюстроўваліся ў бухгалтарскім уліку кампаніі, перавысіла 940 тысяч рублёў, паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Схему раскрылі супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
Як высветлілася, грошы кіроўцам перадавалі «ў канвертах», не ўключаючы іх у афіцыйную справаздачнасць кампаніі, якая займалася пасажырскімі перавозкамі на таксі.
У выніку дзяржава недаатрымала больш за 120 тысяч рублёў падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў.
У дачыненні да фактычнага кіраўніка кампаніі завялі крымінальную справу. Яго падазраюць ва ўхіленні ад выканання абавязкаў па пералічэнні падаткаў у асабліва вялікай суме.
Каментары
Зрабіце нармальныя умовы працы і гэтага не будзе (амаль)!