Грамадства1212

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

33‑гадовы Віталь Паслед з вёскі Балашы Вілейскага раёна ўзяў сабе пазыўны «Беларус».

Віталь Паслед. Фота з сацыяльных сетак

Віталь Паслед нарадзіўся ў 1993 годзе. Атрымаў прафадукацыю ў Вілейцы, працаваў кіроўцам і сталяром у Вілейскім райпо. Рана ажаніўся, нарадзіліся двое дзяцей. 

Не скажаш, што Віталь быў узорным грамадзянінам. У яго былі спецыфічныя ўяўленні аб межах дазволенага. 

У базах Belpol можна знайсці міліцэйскі пратакол з часу, калі Віталь быў 22-гадовы: 

«Паслед Віталь […], прыкладна а 14‑й гадзіне 17.06.2015, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у двары […] учыніў скандал са сваёй жонкай, цягам якога, дзейнічаючы з непрыязі, маючы намер на запалохванне і застрашванне апошняй, стаў выказваць у яе бок і ў бок іх дваіх непаўналетніх дзяцей пагрозы забойствам і, у пацвярджэнне сваіх слоў, абліў рог хаты бензінам, у той час як дзеці знаходзіліся дома, пасля чаго падпаліў, а праз непрацяглы час затушыў узгаранне».

Адзначалася, што ў Паследа знайшлі баявы набой калібру 7,62 мм. Па сукупнасці — за незаконныя дзеянні са зброяй і пагрозу забойствам, Віталь атрымаў паўтара года хіміі. 

Потым яго абвяшчалі ў Беларусі ў вышук за нявыплату аліментаў. Ад крымінальнай справы беларус хаваўся, як вынікае, у Расіі. 

Абставіны вярбоўкі маладога беларуса ў расійскае войска невядомыя. Вядома толькі, што яго размеркавалі ў штурмавы батальён «Кедр». Ён узяў сабе пазыўны «Беларус». На першае баявое заданне ён пайшоў 1 лютага 2026-га. Гэта было і апошнім заданнем. Больш ён не адгукаўся і знаку пра сябе не даваў. Праз два месяцы яго прызналі зніклым без звестак. 

Усяго ў складзе расійскага войска на захопніцкай вайне ва Украіне загінула ці прапала без вестак ужо больш за 500 беларусаў, спакушаных абяцаннямі лёгкага заробку. Як падлічылі ваенныя эксперты, сярэдні час жыцця расійскага наёмніка на фронце складае некалькі месяцаў, а ў штурмавых падраздзяленнях — некалькі тыдняў.

Эксперты падлічылі, што ўсяго Расія за чатыры гады вайны страціла каля 400 тысяч вайскоўцаў забітымі, больш за мільён былі параненыя.

Каментары12

  • Gorliwy Litwin
    07.09.2026
    Класнае пагвнялава ўзяў, малайчына. Дарэчы не першы такі. Баброўскі з Каяловічам глядзяць з Рускіх Нябёсаў і замілоўваюцца.
  • Чаму?
    07.09.2026
    Чаму большасць гэтых спакушоных людзей паходзіць з рэгіёну досыць каталіцкага, з традыцыямі ? Гэта ж не пра/рускі Магілёў альбо Віцебск!
  • Тутэйшы аглядальнік
    07.09.2026
    Рукі бы цябе адбіць была бы за мала...

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць