Грамадства22

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА

Суўладальнік архітэктурнай студыі Zrobim architects Андрэй Макоўскі (Андрусь Bezdar) за чатыры месяцы знаходжання ў следчым ізалятары па крымінальнай справе аб падатках маляваў партрэты сукамернікаў і архітэктурныя скетчы, навучыўся гуляць у шахматы, падцягнуў англійскую мову і напісаў кнігу. Пра гэта ён распавёў у падкасце «АрхітэктурНО», піша «Люстэрка».

Андрэй Макоўскі адзначыў, што ўжо на трэці дзень зняволення склаў для сябе спіс таго, як можна «развіцца ў гэтай сітуацыі». Адным з навыкаў, якія архітэктар вырашыў палепшыць, стала маляванне партрэтаў.

— Я намаляваў за гэты час вельмі шмат партрэтаў і ўсім іх аддаваў. Частка замалёвак у мяне засталася. Потым я заўсёды хацеў маляваць архітэктурныя скетчы. <…> Я пачаў трэніравацца маляваць архітэктурныя скетчы, прыдумляць архітэктуру: для сябе новы дом, для сукамернікаў новы дом. Я там усім праектаваў архітэктуру, нават тым, каму яна не патрэбная, — падзяліўся Андрэй Макоўскі.

Акрамя таго, ён навучыўся гуляць у шахматы, прачытаў восем кніг і адну напісаў. Цяпер Андрэй шукае для яе выдаўца.

У СІЗА архітэктар таксама займаўся ёгай, адціскаўся, хадзіў па камеры, сачыў за сваім харчаваннем.

— Такім чынам схуднеў на 10 кг, — распавёў суўладальнік Zrobim architects.

Ён дадаў, што ў зняволенні вучыў англійскія словы. Выпісваў іх з кнігі і адзінай англамоўнай газеты, а затым з дапамогай сукамернікаў перакладаў. Новую лексіку Андрэй завучваў падчас сваіх двухгадзінных штодзённых прагулак па камеры.

Ён таксама распавёў, што за час яго зняволення з кампаніі сышло 30 працэнтаў супрацоўнікаў: «было 100 чалавек, стала 70».

— Я падумаў: «Крута, 70% засталося». Гэта ж вельмі шмат. Наогул клас. Гэта як патрэсці яблыню: тое, што ўпала, яно і так бы ўпала. Яны ўжо саспелі да сыходу, раз сышлі, — падзяліўся спікер.

Вядоўца падкаста заявіў, што «ў першыя дні гэтай гісторыі» былі затрыманыя «каля 50 супрацоўнікаў Zrobim architects». Андрэй Макoўскі распавёў, што адчуваў асабістую адказнасць за гэтых людзей.

— Я сказаў, што ўся адказнасць на мне. Я яе прызнаю, я раскайваюся. Я гатовы кампенсаваць шкоду. <…> Я вінаваты, мы недаплацілі падаткі. Усё гэта адбылося з-за мяне, — адзначыў архітэктар.

Андрэй Макоўскі знаходзіўся ў зняволенні з красавіка 2026 года. Яго абвінавачвалі ў атрыманні неўлічанага прыбытку ў памеры шасці мільёнаў даляраў у перыяд з 2021 па 2025 год. Сілавікі прыйшлі ў студыю пасля допісу Макоўскага ў Threads пра тое, што ім давялося ўзяць у штат ідэолага. У жніўні стала вядома, што ён выйшаў на волю.

Zrobim architects — адна з найбольш вядомых і паспяховых архітэктурных студый Беларусі, заснаваная ў 2011 годзе. Кампанія працуе як у краіне, так і за мяжой.

Каментары2

  • Твая камэра ў СІЗА
    07.09.2026
    Плаці налогі, Андруша, - кармі рыжым красаўцаў!
  • Барадзед
    07.09.2026
    Его жестачайше репрессировали, чтобы он выехал из Беларуси в Евросоюз, где прославлял лукашистскую архитектурную школу, которая, должно быть, существует.

Цяпер чытаюць

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын

Усе навіны →
Усе навіны

Карціну, якая атрымала прыз на Венецыянскім фестывалі, у Ізраілі назвалі «здрадай дзяржаве»27

«Танечка была вельмі пяшчотнай і ласкавай». У Мінску развіталіся з жорстка забітай жанчынай3

Расійская агентура выкарыстала нейрасетку Claude для крадзяжу і для ўплыву на выбары2

У Мінску адкрыўся філіял Нацыянальнага мастацкага музея2

Белая ліса завітала ў двор пад Лагойскам2

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?45

Ці вы падумалі б, гледзячы на гэтую жанчыну, што яна агентка?20

Папа Леў XIV прызначыў новага кіраўніка для беларускіх грэка-каталікоў. Ім стаў беларус4

Коўл прыляцеў у Вільню9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць