Здарэнні1212

У Баранавічах судзяць лекарку радзільні, якая выпісала фальшывую даведку аб цяжарнасці

Па дапамогу да гінеколага звярнулася гараджанка, якой трэба было тэрмінова ўзяць шлюб з грамадзянінам Украіны. За паслугу яна заплаціла лекарцы 20 рублёў. На лаве падсудных — абедзве жанчыны.

24 кастрычніка 2016 года 25-гадовая жыхарка Баранавічаў са сваім хлопцам, грамадзянінам Украіны, прыйшла ў Баранавіцкі ЗАГС падаць заяву. Маладыя людзі хацелі распісацца ў той жа дзень: часовая рэгістрацыя хлопца ў нашай краіне сканчалася і яго маглі дэпартаваць. Вяселле з грамадзянкай Беларусі магло вырашыць гэтую праблему. Аднак у ЗАГСе маладым людзям адмовілі і патлумачылі, што, па правілах, распісаць пару могуць як мінімум праз тры дні пасля падачы заявы. Пажаніць ў той жа дзень можна толькі пры наяўнасці даведкі аб цяжарнасці, супольнага дзіцяці і да т.п.

Атрымаўшы адмову ў ЗАГСе, дзяўчына звярнулася да знаёмай, лекаркі Баранавіцкай радзільні. Тая, у сваю чаргу, папрасіла калегу, загадчыцу аднаго з аддзяленняў Баранавіцкай радзільні, зрабіць фальшывую даведку аб цяжарнасці на тэрміне 7-8 тыдняў. Загадчыца не адмовіла, і ўжо праз некалькі гадзін даведка была гатова. Падзякі за сваю паслугу медработніца не прасіла. Даведку пакінула на стале ў ардынатарскай і сышла на аперацыю.

Пасля аперацыі загадчыцы ператэлефанавала ўсё тая ж калега і сказала, што ў якасці ўзнагароджання пакінула ў картцы адной з пацыентак грошы ў суме 20 рублёў. Загадчыца грошы забрала.

Пара тым часам вярнулася ў ЗАГС з даведкай аб цяжарнасці.

- Я правярала даведку: усе роспісы і неабходныя пячаткі на ёй былі. Сумненняў у сапраўднасці яна не выклікала, - распавядала на пасяджэнні суда 3 мая Святлана Валынец, начальнік аддзела ЗАГС Баранавіцкага гарвыканкама.

24 кастрычніка маладыя людзі распісаліся.

Адзін з лепшых гінеколагаў горада

Падзяка ў памеры 20 рублёў - гэта не ўсе грошы, якія фігуруюць у крымінальнай справе. Следства сцвярджае, што ад 2012 года лекар сем разоў прымала грошы ў падзяку ад пацыентаў. Агульная сума ўзнагароджанняў, па версіі следства, за гэтыя пяць гадоў склала 290 даляраў.

Усе калегі абвінавачванай, якія выступалі ў судовай зале 2 траўня ў якасці сведак, сцвярджаюць, што абвінавачаная - выдатны спецыяліст, адзін з найлепшых баранавіцкіх гінеколагаў.

- Яна арганізавала эндаскапічную службу ў Баранавічах, валодае ўсімі метадамі хірургічных аперацый, якія праводзяцца ў радзільным доме. Яна дапамагла вельмі многім, - казала на пасяджэнні суда 2 мая Алена Шастак, галоўны лекар Баранавіцкага радзільнага дома.

Лекарка абвінавачваецца ў прыняцці незаконнага ўзнагароджання (ч. 1 арт. 433 КК РБ), а таксама ў тых жа дзеяннях, учыненых паўторна (ч. 2 арт. 433 КК РБ). Максымальнае пакаранне, прадугледжанае гэтымі артыкуламі, - пяць гадоў пазбаўлення волі.

Замоўцу даведкі вінавацяць у падробцы дакументаў (ч. 1 арт. 380 КК РБ). Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле - абмежаванне волі тэрмінам да двух гадоў.

Суд заслухае паказанні абвінавачаных на наступных паседжаннях.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы68

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

На свабоду выйшла кіраўніцтва канцэртнай кампаніі, што раней забяспечвала правядзенне адбору на «Еўрабачанне»1

Першым дзіцём, якое нарадзілася ў Мінску ў новым годзе, стала маленькая туркменка15

Што за ўпрыгажэнне было на Святлане Ціханоўскай падчас навагодняга звароту? І што абазначаюць арнаменты на ім?12

Вока ў Гродне, палец у Мар'інай Горцы, апёкі ў Смаргоні — піратэхнічныя вынікі Новага года

Трамп: ЗША гатовы прыйсці на дапамогу пратэстоўцам у Іране14

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

У цэнтры Мінска з'явіцца будаўнічы гіпермаркет2

На святара Аляксандра Кухту завялі крымінальную справу5

Запрацаваў новы каледж — Міністэрства ўнутраных спраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы68

Каракас за 30 хвілін. ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць