Грамадства1616

Сілавікі палохаюць, што атрымалі доступ да ўнутранай базы медыя «Мост». А што насамрэч?

Выглядае, што ў «базе» пералічаныя некаторыя з людзей, якія так ці інакш узгадваліся ў медыя. Інфармацыя пра іх сабраная з адкрытых крыніц, а самі яны знаходзяцца за мяжой у бяспецы.

MediaPortBelarus у Беластоку, дзе знаходзіцца рэдакцыя медыя. Фото: MOST

Тэлеграм-канал, звязаны з беларускімі сілавікамі, апублікаваў табліцу з персанальнымі звесткамі людзей, якія, як сцвярджаецца, у розны час былі звязаныя з медыя «Мост» — як супрацоўнікі ці як героі публікацый. Сілавікі палохаюць людзей з табліцы магчымым крымінальным пераследам «за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

У апублікаваных скрыншотах відаць, што ў табліцу ўнесеныя імёны, фота, біяграфічныя звесткі і спасылкі на сацсеткі людзей. Частка фотаздымкаў узятая з адкрытых фэйсбуку-профіляў. Аналіз спісу паказвае, што ў яго трапілі як былыя супрацоўнікі «Моста» і героі яго публікацый, так і людзі, якія не маюць сувязі з гэтым медыя.

Усе людзі са спісу знаходзяцца па-за межамі Беларусі.

Сярод іх, напрыклад, Ігар Палынскі, які публічна адрэагаваў на допіс і напісаў, што быў сузаснавальнікам «Моста» і галоўным рэдактарам у 2021—2022 гадах, але з канца 2022 года не мае да медыя ніякага дачынення. 

У табліцы таксама фігуруе Іван Страшкевіч — былы беларускі памежнік, які пасля 2020 года жыў у Польшчы і Літве. «Мост» некалькі разоў пісаў пра яго гісторыю: у 2023 годзе Страшкевіч апынуўся ў міграцыйнай турме ў Літве, бо літоўскія ўлады палічылі яго пагрозай нацыянальнай бяспецы праз былую службу на беларускай мяжы. Пазней яго перадалі Польшчы.

Яшчэ адзін чалавек са спісу — Максім Сенік, былы работнік «Гродна Азота» і былы палітвязень. У 2023 годзе яго асудзілі па абвінавачаннях у «абразе Лукашэнкі» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». На волю ён выйшаў 13 снежня 2025 года ў складзе групы з іншымі палітвязнямі.

Частка людзей са спісу — публічныя асобы з беларускай дыяспары. Напрыклад, мастачка Таццяна Савіч. Яе працы выстаўляліся ў тым ліку за мяжой, а пасля эміграцыі яна ўдзельнічала ў беларускіх культурных імпрэзах у Беластоку. 

Гэта дазваляе меркаваць, што гаворка ідзе пра людзей, якія так ці інакш узгадваліся ў медыя. А інфармацыя пра іх сабраная з адкрытых крыніц, публікацый медыя і сацсетак.

Сам «Мост» — медыя ў Беластоку, якое піша пра беларусаў у Польшчы, эміграцыю, легалізацыю, палітычны пераслед і жыццё дыяспары. У Беларусі сайт «Моста» і звязаныя з ім сацсеткі ў 2023 годзе прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». 

У рэдакцыі «Моста» сцвярджаюць, што ніякіх уцечак не было. Журналісты называюць апублікаваную інфармацыю правакацыяй і падкрэсліваюць, што не пацвярджаюць сапраўднасць «базы», на якую спасылаюцца сілавікі.

Каментары16

  • most.ru
    25.04.2026
    Чытаючы некаторыя артыкулы і каментары МОСТ, такое адчуванне, што самі сілавікі ці ідэолагі там пісалі. Такая там антыпольская прапаганда. І большасць на іх роднай расейскай мове.
  • Артур Гайко
    25.04.2026
    Усё нармальна абсалютна, нікога зноў не ўзламалі. Працуем далей да перамогі!
  • Tak
    25.04.2026
    Indrid Cold, так, той самы. Такая філія БТ/ОНТ ці Россия 1.

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска14

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі18

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць