Культура55

Былая палітзняволеная журналістка Ларыса Шчыракова запрашае на этнафотасэты ў строях са стогадовай гісторыяй ФОТЫ

Ларыса Шчыракова праводзіць этнафотасэты ў Беластоку. Дзякуючы яе ўласнай калекцыі нацыянальных строяў, вывезеных з Беларусі, кожны мае магчымасць прымерыць на сабе гісторыю.

Этнафотасэты Ларыса пачала арганізоўваць яшчэ ў Беларусі. Стварыла спецыяльную здымачную зону на сваім падворку ў Гомелі, зарэгістравалася ў якасці індывідуальнай прадпрымальніцы. У 2021‑м жанчына публічна аб’явіла, што сыходзіць з журналістыкі (крок быў вымушаны з улікам распачатага палявання на незалежных карэспандэнтаў). Апошнімі яе кліентамі на радзіме сталі супрацоўнікі ГУБАЗіКа — яна замовілі ў Ларысы фотасесію, каб у працэсе затрымаць.

Ларыса Шчыракова. Фота: асабісты архіў

У выніку Ларысу Шчыракову асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі па артыкулах аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыі Беларусі. А ў верасні 2025-га, амаль праз тры гады зняволення, дэпартавалі з краіны разам з яшчэ 50 палітвязнямі.

Цяпер журналістка жыве ў Беластоку і там жа прапаноўвае паслугу правядзення этнафотасэтаў — гэта могуць быць як партрэтныя здымкі, так і сямейныя з love story.

Ва ўласнасці ў фатографкі — багатая калекцыя народных вышыванак, намітак, ручнікоў, абрусаў, посцілак, старадаўніх побытавых рэчаў з Гомельшчыны, якія яна збірала па вёсках і барахолках. Рэчы паступова давозяць да яе з Беларусі, але ўжо цяпер сярод усіх гэтых скарбаў кожны знойдзе нейкі строй для сябе, каб надзець яго і, магчыма, адчуць тое, што адчувалі нашы продкі.

«У мяне каля 20 жаночых сарочак і яшчэ 10 мужчынскіх. Ёсць тры шарсцяныя андаракі і калышкі, фартухі. Гэта ўсё аўтэнтычныя рэчы, якім па 80‑100 гадоў», — расказвае Ларыса.

Сямейны здымак, зроблены Ларысай Шчыраковай.
А гэта сын Ларысы Святаслаў у народнай кашулі.

Зараз Ларыса чакае дакументы разам з афіцыйным дазволам на працу, і калі атрымае яго, плануе стартаваць у фотасесіях з коштам 50 еўра, што вельмі даступна па польскіх мерках.

Пакуль жа кожны жадаючы можа дамовіцца з Ларысай на этнафотасэт за данат. Звязацца з ёй можна ў інстаграме.

Каментары5

  • dfdfsf
    26.04.2026
    А почему в ПОЛЬШЕ?
  • Цікава
    26.04.2026
    dfdfsf, можа таму, што ў сіпатага галава трасецца ад ўсяго беларускага?
  • Прымусовая дэпартацыя
    27.04.2026
    dfdfsf, таму што Лукашэнка прымусова дэпартаваў Ларысу з Беларусі.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць