Здарэнні4646

Тэлевядучая Наталі Рашэ: Даішнік мусіў суправадзіць мяне ў бальніцу, а замест гэтага аштрафаваў!

Наталі Рашэ.

Тэлевядучая Наталі Рашэ распавяла сваім падпісантам у інстаграме дзіўную гісторыю, якая здарылася з ёй некалькі дзён таму каля Астрашыцкага гарадка. Інспектар ДАІ нібыта аштрафаваў яе замест таго, каб дапамагчы.

❗️❗️❗️❗️❗️Я крайне редко могу публично высказать своё недовольство, так-как стараюсь жить на позитиве и даже в негативных ситуациях видеть положительные моменты. Вчерашний случай меня ввёл в БЕШЕНСТВО, ИСТЕРИЮ!!! Мы с дочкой ехали проведать человека за городом и заблудились, не могли найти правильную дорогу... Сашка плохо себя почувствовала, и я, увидев машины ГАИ, решила подъехать и попросить о помощи!!! Сразу ко мне подлетело что-то с нечеловеческим оскалом, потребовало документы и на мою просьбу помочь нам, велел пройти с ним в машину. Я, подъехав к патрульному авто, нарушила правила ДД... Как мне казалось, в ответ на просьбу о помощи, любой нормальный человек постарался бы хоть как-то помочь. Они как минимум должны были предложить вызвать скорую или сопроводить к ближайшей больнице!!!. Я конечно последовала за ним и там началось... На протяжении минут 20 я просила быстро выписать штраф, я готова была заплатить любые деньги, только бы быстрей уехать и помочь ребёнку. Он все делал специально медленно и с иронией, сарказмом... Когда я спросила, что он за человек, девочке плохо , а он сидит и меня морали учит, рассказывает, что он слуга президента и что он не женщина, чтобы меня понять... Это вкратце... Я за просьбу о помощи заплатила 50 р. Штраф. Мы нашли дорогу, слава Богу , Сашенька себя чувствует нормально. Обычно я думаю в таких ситуациях " Бог ему судья"! Но пережив стресс и уже сегодня думая о том, что все могло закончиться печально, считаю своим человеческим и материнским долгом не оставлять этого "человека" безнаказанным, чтобы больше никто не пострадал! Нормальные люди и родители меня должны понять!!! Пост этот пишу, в качестве своей страховки. Мало ли как закрутится это дело и чем оно может для меня обернуться... Я просто не хочу, чтобы кто-то ещё пострадал от этого человека❗️❗️❗️

Публикация от натали роше (@natali_roshe_official)

«Наша Ніва» датэлефанавалася да Наталлі, каб высветліць падрабязнасці:

«Мы ехалі адведаць хворага чалавека. Я няправільна зразумела адрас і заехала не з таго боку. Мы шукалі правільную дарогу, і тым часам майму дзіцяці стала блага ў машыне. Я памятала, што побач там заўсёды стаіць ДАІ і мы паехалі да іх. (Каля Астрашыцкага гарадка пастаянна дзяжураць патрулі, бо побач знаходзяцца рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі і школа, дзе вучыцца яго сын Мікалай — Рэд.). Я мэтанакіравана пад’ехала да іх і, адчуваючы стрэс, не асабліва задумвалася, дзе мне трэба паркавацца. Не паспела заглушыць машыну, як да мяне выбег супрацоўнік ДАІ. Я сказала яму, што звяртаюся да яго па дапамогу.

А ён папрасіў мяне прайсці ў машыну: маўляў, я парушыла правілы дарожнага руху. Я знаходзілася ў лёгкім стане афекту, бо хвалявалася за дзіця. Таму я прасіла, каб інспектар як мага хутчэй аформіў мяне. Канечне, дзесьці я павышала тон, але толькі праз тое, што хацела хутчэй паехаць у найбліжэйшы медпункт.

Складанне пратаколу заняло каля 20-30 хвілін і ў выніку я атрымала дзве базавыя велічыні за паўторнае парушэнне разметкі.

На маю думку, ён як мінімум павінен быў выклікаць хуткую дапамогу, пры магчымасці суправадзіць у бальніцу! Я сядзела і плакала ў машыне, а пасля таго, як ён нас адпусціў, у маёй дачкі пачалася істэрыка, бо яна расхвалявалася за мяне.

Пасля мы ад'ехалі трохі, і праз нейкі час дачцэ стала лепей. Я не маю права пра гэта маўчаць, таму збіраюся правучыць яго. І справа не ў штрафе, мне не трэба, каб вярталі грошы, мне павінны былі проста аказаць дапамогу. Мне было вельмі непрыемна, што перад мною сядзіць мужчына з заручальным пярсцёнкам, які так абыякава ставіцца да жанчыны, якая просіць у яго дапамогі. Ён стаіць на варце, я хачу, каб ён усведамляў, што кепска зрабіў! Атрымліваецца, што баяцца трэба не злачынцаў, а такія органы ўлады. Мне раяць не звязвацца з сістэмай, але я давяду гэтую справу да канца».

Каментары46

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць