Афіша

Прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» адбудзецца 30 траўня

Доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» адбудзецца ў перадапошні дзень вясны. Лятучы ўніверсітэт запрашае ўсіх зацікаўленых 30 траўня ў 19.30 у галерэю Беларускага саюза дызайнераў.

З даследаваннем «Колер Беларусі» ў фармаце выставы і займальных лекцый цікаўныя да беларускай культуры знаёмыя даўно. Цяпер шматгадовая даследчыцкая праца Міхала Анемпадыстава ўвасобілася ў кнігу — шыкоўны дызайнерскі альбом.

«Візуальныя матэрыялы кожнага з раздзелаў: «Белы», «Чорны», «Чырвоны», «Сіні. Блакітны», «Шэры», «Залаты. Жоўты», «Зялёны» суправаджаюць разгорнутыя аўтарскія тэксты. Гэта экскурсы ў культуралогію колераў. Кожны колер прадстае як прадукт культуры, для якога на пэўным этапе гісторыі з’яўляецца адпаведная назва, увасабляючы ягоны знакавы сэнс, сімвалічную інфармацыю, маркёрныя функцыі», — распавядае доктар мастацтвазнаўства, дацэнт катэдры этнаграфіі і фальклору БДУКМ Вольга Лабачэўская, рэцэнзент гэтай даследчыцкай працы.

Філосаф, літаратар і рэдактар кнігі Валянцін Акудовіч азначае яе так: «Калі б мяне папрасілі адным словам ахарактарызаваць кнігу Міхала, дык гэтым словам было б «Патрэбная». Мне яна бачыцца надзвычай патрэбнай кнігай для ўсіх, хто хоча заглыбіцца ў самую сутву Беларусі праз гісторыю яе колераў. І я пэўны, што бальшыня чытачоў адкрые для сябе новы свет, пра існаванне якога нават не здагадвалася, нягледзячы на ўсе свае ўніверсітэты».

Лятучы ўніверсітэт запрашае далучыцца да імпрэзы, задаць пытанні аўтару і экспертам 30 траўня (аўторак) у 19.30 у галерэі Беларускага Саюза Дызайнераў (Брылеўская, 14). Уваход вольны!

Кніга Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» выдадзеная ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

Дадатовая інфармацыя па тэлефонах: +375297422040 (Юлія), +375447424832 (Лізавета).

Падзея ў Facebook.

Больш публікацый на тэму даследавання «Колер Беларусі» шукайце на сайце www.fly-uni.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы2

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы2

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць