Свет1717

Украіна заканадаўча замацавала імкненне стаць чальцом НАТА

Вярхоўная рада Украіны большасцю галасоў прыняла законапраект, які афіцыйна замацоўвае імкненне краіны стаць чальцом Паўночнаатлантычнага альянсу.

За гэтае рашэнне выказаліся 276 з 357 дэпутатаў парламента, якія зарэгістраваліся ў зале галасавання.

Фракцыя «Апазіцыйны блок» у поўным складзе адмовілася ад удзелу ў галасаванні.

Аўтары законапраекта, у ліку якіх спікер Рады Андрэй Парубій, першы віцэ-спікер Ірына Герашчанка і экс-міністр замежных спраў Барыс Тарасюк, тлумачылі неабходнасць паглыблення супрацоўніцтва з НАТА жаданнем забяспечыць гарантыі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Агрэсія Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, анексія часткі ўкраінскай тэрыторыі паставіла перад украінскай дзяржавай неадкладную задачу адносна рэальнага гарантавання нацыянальнай бяспекі краіны», — казалася ў тлумачальнай запісцы да дакумента.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка неаднаразова заяўляў, што ўступленне ў НАТА застаецца стратэгічнай мэтай Украіны.

У лютым гэтага года ён паведаміў, што ва Украіне пройдзе рэферэндум аб ўваходжанні ў альянс і паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб дамагчыся сяброўства ў НАТА, калі за гэта прагаласуе народ Украіны.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!18

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь7

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы4

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць