Свет4141

Сем народаў Расіі, якія зніклі ці знікаюць

«На тэрыторыі Савецкага Саюза ніводная нацыя не знікла, а на тэрыторыі Еўропы — вялізная колькасць моваў растварылася», — сказаў у інтэрв’ю «Нашай Ніве» былы галоўны ідэолаг краіны і цяперашні кіраўнік Цэнтральнага раёна Мінска Ігар Бузоўскі.

Каб прадэманстраваць, што сітуацыя ў Расіі не зусім такая добрая, як мяркуе спадар Бузоўскі, мы прывядзём некалькі простых прыкладаў.

Дзеля параўнання, паводле апошняга расійскага перапісу беларускай мовай валодае 173 тысячы жыхароў Расіі.

Ніўхі

Фота dementievskiy.livejournal.com.

Гэты народ у кнізе 1Q84 апісваў Харукі Муракамі. Старая назва ніўхаў — гілякі. «Зімою юрта бывае поўная дыму, які ідзе ад ачага, і да таго ж яшчэ гілякі, іх жонкі і нават дзеці паляць тытунь. Магчыма, гэтай кепскай звычцы яны абавязаны сваім малым ростам, азызлым тварам, пэўнай млявасцю і лянотай сваіх рухаў», — пісаў Муракамі.

Ніўхі жывуць на Сахаліне і Хабараўскім краі. «Ніўх» абазначае чалавек. Прадстаўнікоў гэтага народа засталося не так і мала на тэрыторыі Расіі — больш за 4 тысячы. Але ніўхскай мовай валодаюць усяго 198 чалавек. І вялікая частка з іх проста можа адрозніць самыя папулярныя словы. Сапраўдных носьбітаў мовы ніўхаў застаецца менш за сотню чалавек, у асноўным пенсіянераў.

Водзь

Фота gumilev-center.ru.

Старажытны фіна-вугорскі народ, які насяляў тэрыторыю сучаснай Ленінградскай вобласці Расіі. На сёння ў Расіі жыве 64 прадстаўнікі гэтага народа, ды яшчэ 10 у Эстоніі. Хоць ў сярэдзіне XIX стагоддзя водзі было больш за 5 тысяч, а раней — дзясяткі тысяч. У 1926 годзе — звыш 700 чалавек. Носьбітамі мовы водзі з’яўляецца 6—10 чалавек.

Іжорцы

Фота portal.do.mrsu.ru.

Іжорцы і славяне былі тымі, хто пачынаў асіміляцыю водзі. Напрыклад, у Санкт-Пецярбургу існуе Іжорскі трубны завод, а вось саміх іжорцаў у Расіі засталося 266 чалавек. Яшчэ да сярэдзіны ХХ стагоддзя іжорцы захоўвалі сваю мову. У 1926 годзе іжорцаў налічвалася больш за 16 тысяч.

Ітэльмены

Фота slavanthro.mybb3.ru.

Назва паходзіць ад этноніма «тутэйшы». Жывуць на тэрыторыі Камчацкага края і Магаданскай вобласці. На сёння ітэльменаў у Расіі пражывае больш за 3 тысячы чалавек, але родную мову ведаюць толькі 82 чалавекі. У канцы XVII стагоддзя колькасць ітэльменаў ацэньвалася ў 12 тысяч. На той час гэта было немалое племя. Перадача вуснай мовы ад бацькоў да дзяцей спынілася ў ітэльменаў яшчэ 50 гадоў таму.

Ханты і мансі

Фота aquatek-filips.livejournal.com.

Калісьці гэтыя народы кантралявалі вялізныя тэрыторыі зямлі Югры на паўночным Урале. Гэта адзін з найбольш багатых рэгіёнаў Расіі. На сёння ханты застаецца 31 тысяча, а мансі — 12 тысяч. Разам прадстаўнікі гэтых народаў складаюць усяго 2% ад жыхароў Ханты-Мансійскай акругі. Хаця яшчэ ў 1939 годзе іх было каля 20%, а да ХІХ стагоддзя яны былі большасцю на сваёй зямлі. Катастрафічная сітуацыі і адносна валодання мовай. Мансі ведаюць менш за тысячу чалавек, а ханты — каля 9 тысяч.

Карэлы

Фота karjalan.ru.

Гэта яшчэ не зусім малалікі народ Расіі, аднак колькасць карэлаў вельмі імкліва зніжаецца. Паводле перапісу-2010, карэлаў засталося 60 тысяч. Яны складаюць усяго каля 10% жыхароў Карэліі. Карэлія ёсць, а карэлаў — няма. І нават калі ўлічыць, што ў 1940-я ў выніку савецка-фінскай вайны многія карэлы пераехалі ў Фінляндыю, то ў 1959-м у Расіі яшчэ жыло 167 тысяч карэлаў. Носьбітаў карэльскай мовы ў Расіі засталося ўсяго 25 тысяч чалавек.

Нанайцы

Фота rigma.info.

Малы народ з Далёкага Усхода, многія памятаюць выдатнага спевака Кола Бельды. На сёння ў Расіі жыве больш за 11 тысяч нанайцаў, але толькі кожны дзясяты хаця б мінімальна нешта можа сказаць на сваёй мове. Найбольш нанайцаў жыве ў Камсамольску-на-Амуры — каля тысячы чалавек.

Каментары41

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць7

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША перадаюць Кіеву планёрныя бомбы JSOW — але яны такой малой далёкасці, што мала што зменяць4

«Сказала ім «Жыве Беларусь!» Як дэлегацыі Ціханоўскай і афіцыйнага Мінска перасекліся на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку15

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў16

Кіраўнік IT-кампаніі Fibery завёў захапляльны канал пра васьміногаў. Мэта — каб іх менш елі1

Былая зорка «Ювентуса» ў 2022-м праз вайну выступіў супраць матчу з Расіяй. А цяпер ён перайшоў у маскоўскі ЦСКА

Ці пагадзіліся б беларусы ў 2020-м на больш сучаснага Лукашэнку? Разважае Міхалевіч14

Можа «ўскрыць раны нацызму» — што гавораць нямецкія дэпутаты пра бізнэс іх калегі ў Лідзе, дзе працуюць палітвязні5

Марпех УСУ, у якога адняла мову ў расійскім палоне, загаварыў пасля абмену5

Стала вядома, ці шмат беларусы ядуць салодкага ў параўнанні з іншымі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць7

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Галоўнае
Усе навіны →