Грамадства1313

Ізраільскі журналіст: З беларускіх габрэяў, якія перажылі Халакост, патрабуюць падатак на дабрачыннасць

Тысячы габрэяў Беларусі — атрымальнікаў гуманітарнай дапамогі ад амэрыканскай арганізацыі «Джойнт» — нядаўна атрымалі паведамленьні аб неабходнасьці заплаціць падаходны падатак з кошту дабрачынных паслугаў, якія ім аказалі па лініі «Хэсэдаў» — рэгіянальных аддзяленьняў «Джойнт» у справе аказаньня дапамогі.

Сытуацыю расьсьледаваў ізраільскі журналіст Шымон Брыман, які надрукаваў пра гэта артыкул у выданьні «Габрэйскі сьвет».

Як высьветлілася, у красавіку старым былі прысланыя патрабаваньні аплаціць падатак з дабрачынных паслугаў за студзень-люты-сакавік 2017 году. Дабрачынная дапамога ажыцьцяўляецца ў Беларусі і былых краінах былога СССР праз амэрыканска-габрэйскі разьмеркавальны камітэт «Джойнт». Адпаведна «Джойнт» мае вялікае фінансаваньне на дабрачынныя мэты, на дапамогу старым, на дапамогу тым, хто перажыў Галакост. 

Сканаваны ліст з патрабаваньнем падатку, які надрукавала выданьне «Габрэйскі сьвет».

Я зьвярнуўся з запытам у галоўны штаб разьмеркавальнага камітэту «Джойнт». Учора яны мне прыслалі вельмі падрабязны адказ, што гэта ня іх ініцыятыва, што яны гэта робяць па патрабаваньні беларускіх падатковых органаў, і што апошнія два месяцы яны шмат разоў зьвярталіся да падатковых інстанцый Беларусі з просьбай патлумачыць, чаму ўзьнікла неабходнасьць такіх падаткаў, як іх выплачваць і як вызваліцца ад іх.

У сваіх адказах улады Беларусі напісалі, што яны цяпер успрымаюць атрыманьне старымі дабрачыннай дапамогі ўключна з патранажнай дапамогай па доглядзе за хворымі ці ляжачымі ў іх кватэрах, як атрыманьне старымі дадатковага прыбытку. 

— Ці абкладаецца падаткам дапамога старым, якія перажылі Галакост, ва Ўкраіне, Расеі, Малдове і іншых постсавецкіх краінах?

— Я ведаю, што ў пералічаных краінах гэтая дапамога не абкладаецца падаткам. Атрымальнік дапамогі ня плаціць падатак на прыбытак з атрыманай дапамогі. Гэта навацыя, якую спрабуе рэалізаваць толькі Беларусь.

— Якая рэакцыя была на вашу публікацыю?

— Я ведаю, што дыпляматы амбасады Беларусі ў Ізраілі накіравалі ў Менск інфармацыю пра тое, што ёсьць такая незадаволенасьць.

Важна разумець, як усё адбываецца. Ёсьць галоўная дахавая структура, якая называецца Claims Conference, якая ўпаўнаважаная ад імя габрэйскага народу атрымліваць усе кампэнсацыі, а таксама і матэрыяльныя прэтэнзіі ад пацярпелых габрэяў да Нямеччыны. Менавіта яна, атрымліваючы мільёны ад сучаснай Нямеччыны, пераводзіць гэтыя грошы ў той жа самы «Джойнт».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць