Эканоміка99

«Хайнекен» прадаў бізнэс у Беларусі групе Oasis

Міжнародны піваварны канцэрн Heineken N.V. прадаў свой завод у Бабруйску групе Oasis. Дадзеную інфармацыю TUT.BY пацвердзілі інфармаваныя крыніцы.

«Кампаніі Heineken і Oasis дамовіліся пра аб'яднанне сваіх падраздзяленняў у Беларусі ў адну кампанію, якая будзе належаць і кіравацца кампаніяй Oasis, у той час як Heineken прадаставіць ліцэнзіі на вытворчасць і продаж піва пад сваімі брэндамі, а таксама працягне забеспячэнне кантролю якасці і маркетынгавай падтрымкі», гаворыцца ў паведамленні транснацыянальнай кампаніі.

Heineken прыняў рашэнне аб новым этапе развіцця сваёй стратэгіі ва Усходняй Еўропе. У сувязі з гэтым зменіцца фармат прысутнасці кампаніі ў Беларусі, сказана ў прэс-рэлізе.

Бакі не раскрываюць суму здзелкі. Завяршэнне здзелкі і часовыя рамкі з'яўляюцца прадметам неабходных ухвалаў рэгулюючых органаў, гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, канцэрн Heineken N. V. выйшаў на беларускі рынак у снежні 2007 года, набыўшы ў Бабруйску піўзавод «Сябар». Затым галандская кампанія стала ўласнікам «Рэчыцапіва». У 2013 годзе на фоне падзення рынку і незадаволенасці ўладаў кампанія сканцэнтравала вытворчасць піва і квасу ў Бабруйску, а ў Рэчыцы засталіся саладоўня, склад і дыстрыбуцыйны цэнтр, колькасць персаналу знізілася з 160 да 90 чалавек. Цяпер усе гэтыя актывы адышлі Oasis.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне18

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» запусціла адзіныя квіткі з «Аэрафлотам»

У Ружанскім палацы ўладкуюць гатэль

Год без смерцяў на дарогах. Як Хельсінкі стаў сусветным эталонам бяспекі руху

У Белым доме не падтрымалі планы Пентагона радыкальна скараціць колькасць войскаў ЗША у Еўропе

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі54

Грамадскага актывіста Елісеева з Калінкавічаў асудзілі на 10 гадоў зняволення

Жыхары гомельскага дома, пацярпелага ад выбуху газу, атрымалі ключы ад адноўленых кватэр1

У Магілёве на святлафорах адключылі ўсе таймеры

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне18

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць