Здарэнні2222

У Магілёве пракурор просіць расстраляць двух «чорных рыэлтараў»

Да прысуду фігурантам справы «чорных рыэлтараў» у Магілёве — роўна месяц. Дзяржабвінавачанне запатрабавала для абвінавачаных Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога вышэйшую меру — смяротнае пакаранне. Для Таццяны Гершанковой — 24 гады турмы, для Барыса Калеснікава — 22 гады строгага рэжыму.

Сёння, 21 чэрвеня, абвінавачаныя выступілі са сваім апошнім словам, паведамляе Tut.by.

Слуханне рэзананснай справы праходзіць у Магілёўскім абласным судзе восьмы месяц. На лаве падсудных — чатыры чалавекі. Сямёну Беражному, Ігару і Таццяне Гершанковым выстаўленае абвінавачванне ў забойствах, выкраданні чалавека, а таксама махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або знішчэнні дакументаў. Муж і жонка абвінавачваюцца таксама ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў (захоўванні без мэты збыту). Барыса Калеснікава абвінавачваюць у разбоі, дапамаганні пры здзяйсненні забойства, дапамаганні ў выкраданні чалавека.

Паводле даных следства, зламыснікі дзейнічалі ў 2009-2015 гадах. Яны пераконвалі ўласнікаў кватэр прадаць маёмасць, а пасля гэтага распраўляліся з імі. На могілках у Магілёўскай вобласці было знойдзена шэсць пахаванняў і яшчэ тры ямы, прыгатаваныя для будучых ахвяр. Некаторых, як прагучала ў ходзе судовага пасяджэння, закопвалі жыўцом: чалавек у гэты час спаў пад уздзеяннем гарэлкі і клафеліну.

Прысуд абвесцяць 21 ліпеня.

Каментары22

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў1

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША51

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў1

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць