Грамадства55

Лёня Космас запускае дастаўку ежы ў Мінску

Украінскі сэрвіс дастаўкі ежы Eda.ua, які ўваходзіць у інвестыцыйны партфель Chernovetskyi Investment Group (CIG), завяршыў зліццё з буйным гульцом у сферы дастаўкі ежы ў краінах Балтыі Foodout.

У выніку ўгоды была створана кампанія па дастаўцы ежы на рынку Усходняй Еўропы Foodout Group. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні CIG.

Eda.ua дазваляе кліентам замовіць ежу ў рэжыме рэальнага часу з мясцовых устаноў праз адзіны інтэрнэт-партал. На дадзены момант Eda.ua супрацоўнічае з больш чым 1500 рэстаранамі ва Украіне.

Сэрвіс Eda.ua працуе ва Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі і Іране. Цяпер будзе працаваць і ў Беларусі.

Леанід Чарнавецкі займаў пасаду мэра Кіева з 2006 па 2012 год, запомніўся шэрагам інавацый і выказванняў, за што стаў героем украінскага фальклору. Некаторыя ягоныя прэс-канферэнцыі набіралі па сотні тысяч праглядаў. Напісаў некалькі песень.

Мянушку Космас атрымаў за выказванне, што гатовы ляцець у космас разам са сваім катом Яшкам. Кот, дарэчы, натхніў яго на напісанне адной з кніг.

У 2012 годзе стварыў разам з сынам Сцяпанам Chernovetskyi Investment Group. Нейкі час жыў у Грузіі, дзе стварыў партыю «Шчаслівая Грузія», у 2016 годзе балатаваўся ў мясцовы парламент.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon4

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа ў апошні момант адмяніў сустрэчу з лідарамі Еўропы аб пытанні Украіны7

Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў

Трамп заявіў, што Пуцін гатовы да здзелкі. Каб толькі Зяленскі не спудлаваў18

Самы першы «Боінг» з флоту «Белавія» зрабіў свой апошні рэйс1

Мошэс: У ЕС змірыліся, што Лукашэнка назаўсёды застанецца ў зоне ўплыву Расіі24

У Мінску развіталіся з выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым1

Беларус абакраў кватэру ў Італіі і пайшоў гуляць у латарэю

«Мы — у дупе». На вучэннях НАТА ў Эстоніі купка ўкраінскіх вайскоўцаў «знішчыла» за дзень два батальёны ўмоўнага праціўніка26

У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon4

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць