Эканоміка11

Падатку на багацце ў Беларусі не будзе

Падатку на багацце ў Беларусі не будзе, але падаткаабкладанне нерухомасці можа змяніцца. Пра гэта распавёў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

«У сусветнай практыцы падаткам на багацце, раскоша абкладаюцца, як правіла, аб'екты нерухомасці. У нашай краіне ў дачыненні да такіх аб'ектаў выплачваецца падатак на нерухомасць і зямельны падатак. Таму пытанне аб увядзенні падатку на багацце міністэрствам не разглядалася», — адзначыў Сяргей Налівайка.

Іншае пытанне — гэта вызначэнне справядлівага кошту, з якой робіцца падлік падаткаў на маёмасць. Як паказвае міжнародны досвед, падаткаабкладанне нерухомасці на аснове кадастравага кошту (рынкавага кошту, атрыманага ў выніку масавай ацэнкі) з'яўляецца больш прагрэсіўным і эфектыўным, звярнуў увагу міністр.

«Таму далейшае рэфармаванне сістэмы падаткаабкладання Беларусі павінна прадугледжваць змяненне падыходаў да падаткаабкладання нерухомай маёмасці ў залежнасці ад каштоўнасці аб'екта нерухомасці. Гэта магчыма толькі пасля правядзення ў рэспубліцы масавай кадастравай ацэнкі аб'ектаў нерухомасці», - удакладніў Сяргей Налівайка.

Паводле яго слоў, гэта пытанне прапрацоўваецца, аднак на гэта спатрэбіцца час, паколькі правядзенне ацэнкі ўсіх аб'ектаў нерухомасці, якія належаць грамадзянам, - гэта складаны і працяглы працэс.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах11

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Перавыдалі на вініле рок-оперу «Песняроў» на словы Купалы4

У Варшаве за працу на расійскую разведку затрымалі супрацоўніка Мінабароны Польшчы1

Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе3

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ1

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

Знойдзены сотні рахункаў у швейцарскім банку, напэўна звязаных з нацыстамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах11

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць